Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
Грыва Доўгія вал асы на шыі некаторых жывёл. грыва ж. — агульн. (СПЗБ, Н. сл-сць, Мат. Гродз., Шатэрнік), гагавіца ж. - Мает. (Мат. Гродз.). Грэбень Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. гребень м., грабёнь м. — Дзятл. (ЛАБНГ), грабушок м. — Мсцісл., Лельч., Ход. (ЛАБНГ), шышка ж. — усх.-маг. р., Бял., Добр. (ЛАБНГ, Мат. апыт., Шаталава), чуб м. — Дзятл., Пруж. (ЛАБНГ), кучдмка ж. - Краснап. (ЛАБНГ). Луска Дробныя пласцінкі, якія размешчаны на паверхні цела некаторых пазваночных жывёлін (рыб, яшчарак, змеяў). луска ж. — агульн. (АЛА, СПЗБ, ЛП, Каспяровіч, Насовіч),люскаж. — Ушацк. (АЛА), лусга ж. — Гом. (НЛГ), лупа ж.— зах.-пал. г. (АЛА), скарлупа ж. — Шкл. (АЛА), шкарлупа ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.), гиалуха ж., шалушка ж. - віц.-маг. г. (АЛА, НС, Шаталава), лушпайкі мн. Бяроз., Маг. (АЛА, ЛАБНГ), кара ж. — Саліг., усх.-пал.р. (АЛА, ТС), слёнь — Чач., Маз., Жытк. (АЛА, ТС, Шаталава), слінь ж. — Чач., Жытк., Маз. (АЛА, ЖНС), свень ж. — Маз. (АЛА), чашуя ж. - Навагр. (СПЗБ). Пух Вельмі дробныя, мяккія, тонкія валаскі на деле птушак, жывёл. пух м. — агульн. (СПЗБ, Насовіч, Станкевіч, Мат. апыт.). Пяро Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастав на скуры птушак. пяро н., пёрка, перца, пярцд н. памянш. - агульн. (АЛА), пюро н. — Гродз., Вілен. р., Латгал. р. (АЛА, СПЗБ), пярbina ж., пярынка ж. памянш. — паўдн.-зах. д. (АЛА), перына ж. — Віл., Мает., Пух. (СПЗБ), перына ж. — Паням. р. (АЛА), пушына ж. — Лун., Жытк., Стол. (АЛА, ТС), пёр'е н. зборн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пёре, шалўшка
3 👁
 ◀  / 242  ▶