Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
бацькавымі плячыма жыць: i заступіцца, i паможа, i параіць. Алыпаніцы Квас. ЗА ПЛЯЧЫМА HI НАСГЦЬ. Навука, умение лішнімі не бываюць. Добра, што ўмеяш цэглу класці, тынкаваць, печы рабіць. Умельство за плячыма ні насіць. Усё ж ивая копейка ў хаці будзя. г.Івацэвічы. ЗАПУ'ДРЫЦЬ МАЗГГ. Увесці ў зман. Цыганы прыняслі прадаваць хусткі, запудрылі мне мазгі, пяць штук купіла. А на холеру яны мне? У нашом магазіні лепшыя i таннейшыя. Размеркі Стайк. ЗА ПЯЦЬ ПА'ЛЬЦОЎ HI КУ ПИЛ. Пра адсутнасць сродкаў. Kani ў руцэ пусто, то на кірмаш німа чаго ісці - за пяць пальцоў нічого ні купіш. Заполле Кос. ЗАРАБГЦЬ НА АБАРА'НКІ. Пакараць за зробленую шкоду. Выпацкоў новянькія чаравікі, то зарабіў на абаранкі. Панкі Любішч. ЗАРАБГЦЬ ЯК ЗАБЛО'ЦКІ НА МЫЛІ. Патраціць болын, чым атрымаць карысці, прыбытку. Пайшоў на пенсію, часу вольного много. Думаю, буду венікі вязаць да прадаваць у Косаві, хоць якую копейку зараблю. Ой, зарабіў як Заблоцкі на мылі. Кушняры Падст. ЗАРАСТА'ЦЬ (ЗАРАСЦГ) МО ХОМ. Развесці непарадак, не сачыць за сабою. На тыдзянь да дачкі поехала. Вярнулася, то мужык мохом зарос. Міскі ўсе німытыя, чыгуны чорныя, i сам аброс, як дзед стары. Сярадава Жытл. ЗА РУБЕ ЛЬ ПАВЕ'СЩЦА. Вельмі скупы чалавек. І ў кого ён удаўся? Бацько, здаецца, ні быў такі. А сын за рубель павесіцца, у яго леташняго снегу ні вьіпрасіш. Заполле Кос. ЗАРЫЦЦА НО'СОМ. Упасці ніцма. Галава закружылася, повяло ўбок - зарыўся носом у снег. Добра, што ні адзін быў, а то i ні ўстаў бы. Няхачава Стайк. ЗА СВЕТ. Вельмі далёка. За свет трэба ехаць, каб жураўлін назбіраць. Стайкі Стайк. Жураўліны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запудрыць, зарастаць, павесщца
20 👁
 ◀  / 310  ▶