Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
сядзіш за кніжкаю, a вершыка ні вывучыў: глядзіш у кнігу, a бачыш фігу, так выходзіць. Плехава Люб. ГЛЯДЗЕ'ЦЬ У РОТ. Угодліва слухаць. Не глядзі ям уў рот, свой розум май, не маленькі. Панкі Люб. ГЛЯДЗГ У МЯНЕ'! Так выказваюць перасцярогу ці пагрозу. Глядзі ў мяне! Каб на абы-што грошы ні траціў, на бацькаву пенсію жывем. г.Івацэвічы. ГНА 'ЦЦА(ПАГНА 'ЦЦА)3 А ДВУМА' 3 A 'ЙЦАМІ. Адначасова брацца за дзве справы. Мой мужык сем работ начиная: гоніцца адразу за двума зайцамі, а ніц у яго ні выходзіць. Hi адну работу толком ні зробіць. Воля Жытл. ГНАЦЬ (ЗАГНА'ЦЬ) У МАГІ 'ЛУ. Губіць, знішчаць, даводзіць да смерці. Што ты робім, чалавеча? Пасярод зімы сына з нявесткаю да малым дзецём выгноў з хаты. Усіхты насзагонішу м а гілу!Іязім інайду, а ты жыві адзін у пустой хаці! Заполле Кос. ГНУ'ЦЦА (ЗГША'ЦЦА) Ў ТРЫ ПАГГБЕЛІ. Дагаджаць. Узяў яе з байстручком, то яна ў тры пагібелі гнецца перад ім, баіцца наперакор слова сказаць. Бялавічы Кос. ГНУЦЬ КІРДУ'. Многа i цяжка працаваць. Шма кому памагчы картоплі капаць, усю восянь адна кірду гну. Заполле Кос. Кірда - спіна. ГНУЦЬ (ЗАГНУ'ЦБ) У ДУГУ'. Пагроза падпарадкаваць сваей волі. Бярыся за вучобу, а ні будзяш слухаць, у дугу загну! Ведай: без вучобы сёні i ні туды, i ні сюды. Хадоркі Кос. ГО'ЛАСОМ ГАЛАСГЦЬ. Наўзрыд плакаць. Аддавала дачку замуж, то голасом галасіла. Ажно людзі смяяліся. Воля Жытл. ГО'ЛАСУ HI ПАДАВА'ЦЬ. Не даваць знаць пра сябе. Вьгвезлі іхнюю сям 'ю ў 39-м як кулакоў, бо тры коровы трымалі. Казалі, у Сібір. I голасу ні падавалі. А тут аказаліся, шукаюць сваякоў проз праграму "Жди
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

глядзець, гнуцца, загнаць, загнуцб, згшацца, падаваць
60 👁
 ◀  / 310  ▶