я f t.' ye i 4 I * г\ Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 годзе скончыў Косаўскую сярэднюю школу, у 1971 - філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Пасля службы ў Савецкай Арміі вярнуўся ў родную вёску, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Цяпер загадвае школьным этнаграфічным музеем. Аўтар кніг 'Дым з коміна" (2011), "Дыялектны слоўнік Косаўшчыны' (2011), "Населеныя пункты Івацэвіччыны" (2012). 'Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны" плён шматгадовай працы руплівага збіральніка народнай фразеалогіі аднаго з куточкаў Беларусі - насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна. Фразеалагічны склад кожнае мовы вызначае нацыянальную адметнасць народа, раскрывав самабытнасць яго духоўнага свету, маральна-эстэтычныя каштоўнасці, мастацка-вобразны лад маўлення. Фразеалогія ж пэўнага дыялекта спрыяе пашырэнню i ўзбагачэнню агульнанароднай фразеалогіі. Прапанаваны слоўнік - яркае таму пацвярджэнне. У папулярнай этнаграфічна-гістарычнай серыі Алеся Зайкі, якую запачаткаваў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» i працягнуў «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны», у бліжэйшы час плануюцца да выхаду новыя кнігі аўтара: «Прыказкі, прымаўкі, выслоўі Косаўшчыны», «Мікратапаніміка Івацэвіцкага раёна». ' Ч: i f Г г " 1 ' f i C: ' |r V ХГ r Д *. k ' V Ф ' і Ш Ą " ИЧ — /' ў ЗіЧ дТ Ч' ч Г ' ,. Sv'* S. I I * \ Г Y ' Ч I 1 \. 'M ' V к. ISBN 978-985-524-168-4 L.... ........I Л) 9 v 8 9 8 5 5 ' v 4 1 6 8 4 ў Г 1 ( П
Дадатковыя словы
l............i
4 👁