Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ваю. Hi слуху ні духу. I ні звоніць, i ні піша. г.Івацэвічы. ЯК ШКЛЯ'НКА. Так звычайна кажуць пра новы прыгожы дом. Доўго будаваўся. Але зрабіў хату - як шклянка стаіць. Няхачава Стайк. ЯК ШТЫК. Своечасова (быць, з'явіцца). Hi nepaжывай, заўтры роўно ў восім як штык буду. Грыбы ад нас ніўцякуць. Алынаніца Квас. ЯК Ш Ы'ЛО 3 МЯШКА'. Немагчыма схаваць. Колькі ні таіся, a праўда вылязя як шыло з мяшка. Усе будуць ведаць, шчо твой сын н іў арміі, а ў цюрму папаў. Заполле Кос. ЯК ЯЗЫ КА ПРАГЛЫНУ'Ў (-ЛА, -ЛІ). Зацята (маўчаць). О гэто жаніх: пайшлі ў сваты, то за цэлы вечар i слова ні аказаў. Маўчаў як языка праглынуў. Шчо ён будзя з жонкаю гаварыць? Квасевічы Квас. ЯНО' ДУХ У НО'CI. Слабы, хворы. Ляжыць мая суседкаяно духу носі. Заполле Кос. ЯСНО' ЯК ДЗЕНЬ. Зразумела. Ты ні віляйхвастом. Тут усё ясно як дзень: гэто ты падбіў майго хлопца ўкрасці матацыкла, каб пакатацца. Стайкі Стайк. ЯШЧЭ' НА СВЕ'ЦІ ДУ'РШ ШПЕРАВЯЛГСЯ. Так кажуць пра даверлівых людзей, якіх легка ашукаць. Чаго я буду гарба гнуць? Яшчэ на свеці дурні ні перавяліся - найму выкапаць картоплі. Лазаўцы Міл. ЯШЧЭ' ЧЭ'РЦІ НА КУЛАЧКГ HI БРА'ЛІСЯ. Далёка да світання, можна яшчэ паспаць. Чаго спароўся рано? Cni. Яшчэ чэрці на кулачкі ні браліся. Альшаніца Квас. Прынятыя скарачэнні Сельскія саветы Івацэвіцкага раёна (Косаўшчына). Жытл. - Жытлінскі, Квас. - Квасевіцкі, Кос. Косаўскі, Люб. - Любішчыцкі, Міл. - Мілейкаўскі, Падст. - Падстарынскі, Стайк. - Стайкаўскі, Ягл. Яглевіцкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дурш, зявіцца, ноci
14 👁
 ◀  / 310  ▶