ЯК НА ПАДБО'Р. Аднолькава добрай якасці. Сядзела на гуліцы налаўцы. А дзеткі ішлі ca школы. Усе як на подбор: акуратнянькія, чысцянькія. Ажно на душэ стало добра. Яглевічы Ягл. ЯК НА ПАЖА'Р. Хутка (бегчы). Чаго ты бяжыш як на пажар? Магазіна на рэвізію закрылі, вечаром будуць хлеб прадаваць. Гічыцы Ягл. ЯК НА РАЗ УКУСГЦЬ. Мала, вобмаль. Трэба ісці хлеба купіць. А то засталосё ў хаці як на раз укусіць. Галенчыцы Ягл. ЯК НА САБА'КУ. Моцна крычаць. Мая жонка кожан дзень на мяне як на сабаку гау да гаў: то вады ні прынёс, то смальнякоу ні нарубаў. Раней яна такая ні была. I шчо з ёю зрабіласё? Альшаніца Квас. ЯК НА САБА 'ЦЫ. Хутка загойвацца. Hi быў бы то малады - усё зажывая як на сабацы. Так быў разваліў пальца, о, ужэ i зажыў. Альба Квас. ЯК НА СВІНГ ПРАЕ'ХАЦЬ. Так скажуць, калі незадаволеныя пражытым жыццём. А што я доброго бачьіў? У пятнаццаць гадоў як паехоў з дому, то так i цягаўся па чужых людзях. Пражьіў як на свіні праехоў. Вярнуўся во на старасць дахаты, то хоць пахаваюць са сваімі людзьмі. г.Косава. ЯК НА СПО'ВЯДЗІ. Нічога не ўтойваючы. У сю праўду табе кажу, як на сповядзі перад табою. Ш гневайся ты на мяне, ні я вінаваты, што ў цябе парцізаны забралі карову. Іх нехто другі накіраваў да цябе. Боркі Падст. ЯК НА СТО КО'НЕЙ СЕ'СЦЕ Адчуваць вялікую радасць, задавальненне. Мая суседка дачку замуж за косаўскаго мешчаніна аддста. То як на сто коняй села. Усімхваліцца, шчо богаты. Кожа, ні будзямая дачушка ў гнае капацца, а будзе як пані хадзіць. Бялавічы Кос. ЯК НАЦГНА СТАЛА. Зрабіцца тонкай, схуднець. Унучка прыехала з города на канікулы, як націна стала
Дадатковыя словы
коней, падбор, праехаць, сесце
11 👁