Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ні матай галавою, a збірай сумку. У школу пойдзяш як мілянькі. Бусяж Міл. ЯК MO'KPAE ГАРЫ'ЦЬ. Так скажуць пра маруду. Моймужыкусёробіцьякмокраегарыць. Яўж э ні такая, мне трэба хутко. Раз-два - i зрабіў. Лазаўцы Міл. ЯК МО КРА КУРЫЦА. Пра чалавека, які мае ўбогі, непрыглядны выгляд. Пад дождж папаўмой гаспадар. А восяньужэ, змерз. Стаіцьякмокра курыца. Крычыць: "Хучэй адзежу сухую давай i сто гром, бо захварэю! " Грыўда Міл. ЯК МУ'XI НА МЕД. Хутка. Пончыкі з павідлом пяку. То дзеці як мухі на мед набеглі, i свае, i суседскія: дай, баба, да дай. Гарачыя паелі. Рацкевічы Міл. ЯК МЫШ НА КРУПЫ'. Моцна насупіцца, надзьмуцца. Прышоў мужык з работы, сто гром пьітаў пагрэцца. А я ні дала. То надзьмуўся як мыш на крупы. I вячэраць ні схацеў. Грыўда Міл. ЯК МЫШ ПАД ВЕ'ШКОМ (ПАД МЯТЛО'Ю). Вельмі ціха (сядзець). Адразу дзіця пазнаяш, як ні вывучыць. Сядзіць наўроку як мыш пад мятлою. Була Міл. ЯК МЯТЛО'Ю МЯЦЕ'. Увішны ў рабоце чалавек. Да любой работы гэты хлопяц здатны, як мятлою мяце. Заполле Кос. ЯК НА БЯДУ'. Нібы знарок. Самогонку гнала. Як на бяду, міліцанер у хату заходзіць. Добра, шчо на кухню ні зайшоў - была б мне самогонка. Алынаніца Квас. ЯК НА ГАЛКА'X. Адчуваць неспакой, трывогу. Канцэрт у клубі харошы. А я сяджу як на галках: здэцца, ні выключыла праса. Кінула глядзець, пабегла. Не, усё выключано. Вот i паглядзела. Зялёны Бор Стайк. ЯК НА ГРЭХ. Нібы спецыяльна. Хацеў купіць меду, прадавалі на базары. Як на грэх, грошы дома забыўся ўзяць i пазычыць німаў каго. Гошчава Стайк. ЯК НА ДАЛО'Ш. Добра бачна. 3 Косова ідзеш дахаты, бывая, ледзьве ногі валачэш. А падымяшся на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

mokpae, вешком, галкаx, далош, муxi
14 👁
 ◀  / 310  ▶