Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ШЫТО'-КРЫТО. У тайне. Ты пра другіх любіш пагаварыць, а штоў тваёйхаціробіцца, ніхто ні ведая. Ты хітрая, у цябеўсё шыто-крыто. Грыўда Міл. Я ЯЪЛЫКУ HIMA' ДЗЕ ЎПА'СЦІ. Вельмі многа (пра людзей). Артысты з Мінска прыехалі. Людзейу клуб насходзіласё - яблыку німа дзеўпасці. Квасевічы Квас. Я БУ'ДУ HI Я. Так запэўніваюць у тым, што задуманае абавязкова здзейсняць. Я буду ні я, калі сына на афіцэра ні вывучу. Надто люблю ваенных. Альба Квас. ЯЗЫКА ВЫСАЛАПІЎШЫ. 3 усіх сіл, колькі змогі (бегчы) - Ты куды бяжыш, языка высалапіўшы? - Oŭ, німа калі. Бягу па дахторку, Антосю майму благо. Падстарынь Падст. ЯЗЫКА ПРАГЛЫНЕ'Ш. Вельмі смачна. Ніхто смачней за маму есці ні наварыць. Як напячэ крывяначкі з грэчкаю, то языка праглынеш - да таго смачная. Алынаніца Квас. ЯЗЫ КА ПРАГЛЫНУ 'ЦБ. Зацята маўчаць. Чаго ты маўчыш, калі з табою гавораць? Ты што - языка прагльінуў? Заполле Кос. ЯЗЫ К БЕЗ КАСЦЕ'Й. Празмерна гаваркі чалавек. Люблю з добрымі людзьмі пагаварыць. Хоць часом, можа, i смяюцца з мяне, але язык без касцей, ні забаліць. Алынаніца Квас. ЯЗЫК ГЛА'ДКО ХО'ДЗІЦЬ. Так скажуць пра чалавека, які складна гаворыць. Прыехоў новы ўчастковьі да нас, сабраў людзей у клубі. Умея гаварыць, холера, язык гладко ходзіць. Заполле Кос. ЯЗЫК ЗАПЛЕТАЯЦЦА. Пра таго, хто не ўмее ясна выказаць свае думкі, блытаецца. Я думоў што ён вьтіў: гаворыць i язык заплетаяцца. А мне кажуць: "О, гэто ён такі заіклівы з малого ". Гошчава Стайк. ЯЗЫК Ш АДВА'ЛЩЦА. Скажуць таму, хто баіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адвалщца
10 👁
 ◀  / 310  ▶