ўсе. Пастуху сяле дагнаў. Гошчава Стайк.
ХВАСТА' Ш ПРЫТУЛГЦЬ. Не прыжыцца, не знайсці прытулку, прыстанішча. Вы тут хвастоў ні прытуліця, шукайця другое хаты. г.Косава.
ХВО РЫ НЯХА'Й ХВАРОБУ ЕСЦЬ. Так часам жартуюць з таго, хто выстаўляе сваю хваробу на паказ. - Hi ешця ўсё, пакіньця Васілю, ён хворы. - Гэты хворы няхай хваробу есць. А вы, мужчыны, нарабіліся, то наядайцяся. Алынаніца Квас.
ХІБА' ЧОРТ ПАМАГА'Я. Ва ўсім шанцуе. От ты, Алена, скажы, чачу табеўсюды танцуя? Імуж ык добры папаў, i дзеці вывучыліся, i вас ні забываюць, i у гаспадарцы парадок. Хіба табе чорт помогая? А я, куды ні кінуся, усюды адна бяда. Заполле Кос.
ХЛЕБ I ДА ХЛЕ БА. Так кажуць, калі ў доме ёсць дастатак. Зараз маладыя, калі ні лянуюцца, то маюць хлеб i да хлеба. Панкі Люб.
ХЛЕ'БОМ HI КАРМЕ. Нічога іншага не трэба. 3 яго слова ні выцягняш, а яе хлебом ні кармі - дай пагаварыць. Юкавічы Стайк.
ХЛО'ПАЦЬ ВУША'МІ. Зяваць, упускаць зручны выпадак. Эх, ты, кавалер! Хлопаяш вушамі, глядзі, а то гэтыя гарадскія хлопцы дзеўку з-пад носа забяруць. Любішчыцы Люб.
ХОЦЬ АДБАЎЛЯ'Й. Шмат, занадта. Гэты год ягад у лесі - хоць адбауляй. Сакоўцы Міл.
ХОЦЬ АДНЫМ ВО'КОМ. Глянуць, пабачыць хоць трошкі. Ужэ трэці год у дачкі жыву. А дахаты гэдак хочацца, каб хоць адным воком на сваю хату глянуць. Даргужы Міл.
ХОЦЬ БЫ ХНЫ. Усё роўна. Што за чалавек, што ў яго за нервы? Карова пропала, дзеці малыя ў хацг, а яму хоць бы хны. Скураты Квас.
ХОЦЬ БЯРЫ ДЫ ВЕ ШАЙСЯ. Так скажа чалавек, які трапіў у бязвыхаднае становішча. У людзей дзеці
Дадатковыя словы
адбаўляй, памагая, хлопаць
21 👁