Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
дзяць дзеці хвастом. А з сабою браць ні будзяш, малыя яшчэ. Альшаніца Квас. ХАДЗГЦЬ ХО'ДЫРОМ (ХАДУНО'М). Усё навокал калышацца, мітусіцца, імкне. Пад завыйны шал ветру чутно, як крэкча, рыпіць старая яблыня, незашчэпленыя веснічкі стукаюць па шуле як у бубен, ляскае, ходзіць хадуном шыфер на даху. Заполле Кос. ХАДЗГЦЬ ЯК ПАД ЗЯМЛЁЮ. Моцна перажываць. Жаніцца сабраўся. А дзеўка хвастом вільнула, за другого замуж пайшла. То ходзіць кавалер як пад зямлёю. Яглевічы Ягл. ХАЙ БОГ КРЫ'Я. Г.зн. няхай аберагае. Хай Бог крыя такое долі, як у мяне: адна на ўсём белом свеці засталася. г.Косава. ХАЙ МАЯ' СУ ЧКА CAHKI ВО'ЗЩЬ. Няхай будзе твой верх, няхай будзе па-твойму. Пасварыліся з суседкаю. То я першая пакарылася, перапрасіла, хай мая сучка санкі возіць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2012. Размеркі Стайк. ХАЛАДЗГЦЬ ЯЗЫ'КА. Беспаспяхова пераконваць у чымсьці. Хай ні халадзіць языка, я свае дзіця замуж за бандзіта ні аддам. Алынаніца Квас. ХАЛЕ'РА БЯРЭ'. Хтосьці нервуецца, зайздросціць. У яго конь быу, то я радаваўся за чалавека. А як я трактара купіў, то яго холера бярэ. Гатоў мяне з'есці. Любішчыцы Люб. ХАЛЕ РА 3 IM (3 ТАБО'Ю, 3 ЁЮ, 3 ІМГ, 3 BA'MI). Г.зн. не звяртай увагі. Як сталі ягады, то людзі як падурэлі: на раніцу бягуць у лес, з расою збіраюць. Холера з імі, хай дурэюць. А мы пойдзям, як раса ападзя. Хрышчонавічы Квас. ХАЛЕ'РА (ХВАРО 'БА) Ш БРА'ЛА. Нічога не робіцца. Холера яго ні брала, яму пры ўсякой уласці добра, умея дагадзіць. г.Косава. ХАЛЕ'РА НО'СЩЬ. Так кажуць, калі хтосьці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bami, возщь, зесці, носщь, табою, халера, ходыром
14 👁
 ◀  / 310  ▶