Старонка 239
◀ / 310 ▶
жуць, калі перажываюць вялікую радасць ці моцнае хваляванне. Як убачыла сваю нявестку ў вясельным уборы, то сэрцо зайшлося ад радасці. Але ж і харошу жонку сабе выброў мой сын. Размеркі Стайк. 2. Адчуць вялікі боль. Зайшла ў хату, убачыла, які дуб ляжыць у труне – малады, харошы, то сэрцо зайшлося. г.Івацэвічы. СЭРЦО З'ЕСЦІ. Страціць здароўе. Сэрцо з'ела з табою жывучы. Жамайдзякі Міл. СЭРЦО З ЖАЛЮ РАЗРЫВАЯЦЦА. Моцна шкадаваць каго-небудзь. Маці ў гарэлку кінулася, а дзеці ходзяць як сіраты. Сэрцо з жалю разрываяцца. Альшаніца Квас. СЭРЦО НІ КАМЯНЬ. Г.зн. усё можа дараваць. Моцно была засярдзілася на нявестку: павыкідала ўсе мае палавікі з хаты. Але сэрцо ні камянь. І праўда, маладыя зараз дываны сцелюць. г.Косава. СЭРЦО НЫЯ (СЦІСКАЯЦЦА). Адчуваць хваляванне, боль. Паехоў унук экзамяны здаваць, хоча на дохтара вывучыцца. Сэрцо ныя, каб хоць здаў добра, бо там конкурс велькі. г.Косава. СЭРЦО Ў ПЯТКІ ЗАЙШЛО. Моцна спалохацца. Ішоў ад дзеўкі позно з другого сяла. А дарога праз лес. Падалося, што воўк завыў, то ажно сэрцо ў пяткі зайшло. Бялавічы Кос. СЮД-ТУД. Часта. Пойдзяш у лес па грыбы, сюд-туд і знойдзяш праўдзівіка. Паходзіш, то цэлы кошык назбіраяш. Заполле Кос. СЯДЗЕЦЬ І НЕ РЫПАЦЦА. Не ўмешвацца ў чужыя справы. Кажуць так: свае б'юцца – чужыя ні мяшайся. Сядзі і не рыпайся, без цябе разбяруцца. Падстарынь Падст. СЯДЗЕЦЬ КАЛОМ У ГОРЛІ. Надакучаць (пра страву). Гэта твая яечня ўжэ сядзіць калом у горлі. Альшаніца Квас. СЯДЗЕЦЬ КРЫЦАЮ. На адным месцы, ціха.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶