Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
СТРО'ІЦЬ СМЕ'ШКІ. Абсмейваць. Hi былі б то маладыя, зусяго строяць смешкі. Жытлін Жытл. СТРЭ'ЛІЦЬ (СТУ'КНУЦЬ) У ГО'ЛОЎ. Пра нечаканае з'яўленне думкі. Нетто стрэліло яму ў голоў: адно паеду на лётчика вучыцца. Кажу яму: "Хай гарадскія на гэто вучацца, а мы спрадвеку па зямле ходзім ". Бусяж Міл. СТРЭ'ЛЯНЫ ГАРАБЕ'Й. Асцярожны, вопытны. Пятруся Гарбялёваго на мякіні ні правядзеш. Ён стрэляны гарабей. Альшаніца Квас. Гарабей - верабей. СУНДУКЕ ЛО'МЯЦЦА. Пра вялікае багацце. Бяры вон Алену Бабеяву замуж, яе бацько багаты. У іх сундукі ломяцца. Будзяш як сыр у маслі качацца. Квасевічы Квас. СУ'НУЦЬ (УСУ'НУЦЬ) НОСА. Умешвацца не ў сваю справу. Чаго ты век суняш носа, куды цябе ні просяць? Па храпах палучыць хочаш? г.Косава. Храпы - тут: нос. СУХО ТО РУБЦА' HIMA'. Моцна змокнуць. Папаў nad навальніцу, а ні было дзе схавацца. Прышоў дахаты, то сухого рубца на мне ні засталосё. Быч Стайк. СУШЫ'ЦЬ ЗУ БЫ. Смяяцца. Бало, пайдзям на работу, то цэлы дзень з хлопцамі зубы сушым. I ні ўтомімся. Вечаром яшчэ на музыкі бяжым. Ні былі б то маладыя. Алынаніца Квас. СУШЫ'ЦЬ М О'ЗП. Зашмат часу аддаваць вучобе, сядзець з кнігамі. Усе meaeравесніцы ў клуб пабеглі, на музыкі, а ты цэльімі днямі сядзіш з гэтьімі кніжкамі, сушыш мозгі. Мілейкі Міл. СУШЫ'ЦЬ СУХАРЭ'. Чакаць пакарання. Прасіла цябе, каб ні ездзіў наматацыклі без правоў. Hi паслухоў, паймалі. А зараз сушы сухарэ. Грыўда Міл. СХО'ДЗІЦЬ (СЫСЦІ') 3 РУК. Даруецца. Hi быў бы то сынок начальніка, што ні зробіць, усё яму з рук сходзіць. A такі вырвус. Другого ўжэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне, озп, строіць, стрэліць, стукнуць, сунуць, сушыць, усунуць
25 👁
 ◀  / 310  ▶