Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
рыста, паслалі на ферму даглядчыком. Стаў на дыбы: "Я цялятам хвасты круціць ні буду! " А дзе табе лепшаеработы ўзяць? Hi трэба было піць! Бялавічы Кос. СТАРА'Я ПЕ СНЯ. Даўно вядомае, неаднойчы чутае. У цябе, Трахім, старая песня: "Каб я паехоў вучыцца, як пасылалі, то ўжэ начстьніком станцыі быў бы ". Каб да кабы, то ляталі б валы! Заполле Кос. СТА'РШЫ КУДЫ ПАШЛЮ'ЦЬ. Так жартуе, смяецца з сябе падсобны работнік. Я ў калхозі высокі началь-нік - старшы куды пашлюць. Гічыцы Ягл. СТАЦЬ HA HOTI. Абжыцца. Згарэло нашо сялоў вашу, у зямлянках жылі. Але паціху абжываліся: хаты, хлявы паставілі, сталі на ногі. Зыбайлы Жытл. СТАЯ'ЦЬ ТАРОЮ. Абараняць, заступацца. Hi была б то маці. Хоць i п'яніца сын, а яна за ім гарою стаіць. Жытлін Жытл. СТАЯ'ЦЬ (СТАЦЬ) КАЛО'М У ГО'РЛІ. Так скажуць, калі па няведанні з'ядуць тое, што выклікае агіду. Пайшоў да суседа, а само яны абедалі. Імяне запрасілі. Мяса цэла міска стаіць на стале. Ну, я i добра паеў. Пытаюцца, ці мясо смачнае. Кажу: "O, яшчэ якоя смачнае!" Смяюцца:"Гэто нутрыя". Мяне чуць ні вырвало. Стаіць тоя мясо другі дзет калом у горлі. Бялавічы Кос. СТАЯ'ЦЬ (СТАЦЬ) НАД ДУШО'Ю. Назаляць, надакучаць. Адыдзіся, ні стой над душою. Я i сам ведаю, як трэба класці печку. Старажоўшчына Кос. СТАЯ'ЦЬ НА ЗА'ДШХ ЛА ПКАХ. Падпарадкоўвацца. Збоку то брыдко глядзець, як ён стаіць на задніх лапках перад начальніком. г.Івацэвічы. СТАЯ'ЦЬ ПАД ВЯНЦО'М. Вянчацца. Як гляну на карточку, дзе мае бацькі стаяць пад вянцом, то слёзы з вачэй коцяцца. Такія маладыя, такія харошыя. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задшх, зядуць, пяніца
12 👁
 ◀  / 310  ▶