Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
баку свой брат. Яны заусёды паразумеюцца. Размеркі Стайк. СВЯТЫМ ДУ ХОМ ЖЫВГЦЦА. Жыць, нічога не есці. Перастаў есці, золажэў. Святым духом жывішся ці што? Каб не памёр, глядзі. Хадакі Жытл. СВЯЦГЦЬ ВАЧЫ'МА. Адчуваць сорам. Пагила на сабрання ў школу. То людзі ганарово сядзелі, а я свяціла вачыма: сын абы-як вучыцца. Заполле Кос. СВЯЦГЦЬ ГО'ЛЫМ ЦЕ ЛОМ. Быць дрэнна апранутым. Прыехалі з бежанства з Padi, то гэдака бяднота была, шчо голым целом свяцілі. Альшаніца Квас. СЕ'ДЗЬМА СЯДЗЕ'ЦЬ. Гультаяваць. Людкі па грыбы, па ягады адзін перад адным бягуць, а ты, як пень, седзьма сядзіш. Заполле Кос. СЕМ ВЁРСТ ДА НЯБЁС I ЎСЁ ЛЕ СОМ. Абычаго нагаварыць, наплявузгаць. Прызнаюся табе, я часом думаю, ціўсеў цябе дома. Ты як нагаворыш, то сем вёрст да нябёс i ўсё лесом. г.Івацэвічы. СЕМ ПАТО'Ў ЗЫШЛО'. Так скажуць, калі робяць цяжкую работу. Пакуль гной з-пад каровы выкінуў, то сем патоў зышло. Жамайдзякі Міл. СЕМ ПЯ'ТНІЦ НА ТЫДНЕ Так скажуць пра таго, хто часта мяняе свае думкі, намеры. За табою ні ўгонішся, у цябе сем пятніц на тыдні. Учоры вечаром казаў па дрова паеду, а сёніўжэ паршука хочаш калоць. А я ні прыбралася да колония. Квасевічы Квас. СЕ НА ТАКО ГО I ПАПАДЦЗЯ' Ш Е ЛА. Пра вельмі смачную яду. Прыхаджане папу на свята нясуць ласункі, а распараджаецца імі, вядома, пападдзя. Калі хочуць пахваліць гаспадыню за смачны абед, то кажуць: "Сена такого i пападдзя ні ела". Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1989. Заполле Кос. СЕ'СЩ КАЛО'М. Сядзець без работы. Цэлы дзень сядзіш калом, вады вядра ні прынясеш. Альба Квас. СЕ'СЩ НА БЕ'ЛАГО КАНЯ'. Страціць адчуванне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

белаго, зблажэў, сесщ
14 👁
 ◀  / 310  ▶