Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
дымалася нават пеўня зарубаць. г.Косава. РУ'КІ АПУСКА'ЮЦЦА. Так кажуць, калі праца не дае плёну. Устану на раніцу, упраўлюся, есці навару, бягу на работу. Прыду з работы - да ночы то ў агародзі, т оўхаці завіхаюся. A свякрывіўсёраўно ні дагаджу. Рукі апускаюцца, здэцца, у белы свет пайшла б. Алынаніца Квас. РУ'КІ ДО'ЎГІЯ. Так кажуць пра злодзея. Уяго рукі доўгія, ад яго нічого ні ўцячэ. Харошча Міл. РУ'KI ЗВЯ'ЗАНЫ. Не мець свабоды. Такая жмінда жонка - вочы ні бачылі б. Пакінуў бы, але дзеці трымаюць, трое іх у мяне. Рукі звязаны. Заполле Кос. Жмінда - уяда, буркля. РУКГ 3 КІІПЭ НІ НЕ ВЫМА'ЦЬ. Траціць шмат грошай. Дзеці павырасталі, то ўнукі пашлі. Як раней, так i зараз - рукі з кішэні не вымай. Руда Падст. РУ'КІ 3-ПАД CPA KI РАСТУ ЦБ. Няўмека, няздатны да працы хто. У мае нявесткі рукі з-nad сракі растуць: ні шыць, ні вязаць, ні ткаць - ніц неўмея. Заполле Кос. РУ'КІ КАРО'ТКІЯ. Так кажуць пра чалавека з невялікімі магчымасцямі, які не можа ажыццявіць задуманае. Ты, каб прымеў, то мяне жывого закапаў бы, але рукі кароткія. Міналася твоя ўласць. г.Косава. РУ'КІ ЛАМА'ЦЬ. Нервавацца, хвалявацца. Бацькі рукі ломяць, а яна з гэтым n 'яніцаю дурным звязалася. Азярцо Падст. РУ'КІ HI АДВА'ЛЯЦЦА. Нічога з табой не зробіцца. Чаго сядзіш? Ідзі памажы суседу сено на вышкі зактуць, рукі ні адваляцца. Як табе памагаюць, то нібось добра, а сам у цянёк схаваўся. Бялавічы Кос. Шбось - нябось. РУ'КІ HI ДАХО'ДЗЯЦЬ. 3-за занятасці, клопатаў няма часу прыступіць да пэўнай работы. То памідоры пасынкую, то гуркі палю, а капусту асы'паць рукі ні даходзяць. Размерю Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

асыпацъ, вымаць, ламаць, руki
13 👁
 ◀  / 310  ▶