Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ведоў, што прыгрэў змяю за пазухаю. Гэто ж ён сказаў міліцьіі, што я гарэлку гнаў. Гошчава Стайк. ПРЫ ДУШЭ'. У наяўнасці (пра грошы). Hi npaci, ні пазычу я табе нічого: у мяне пры душэ капейкі німа. Заполле Кос. ПРЫЖЫЦЬ ДЗІЦЯ'. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Hi распісваюцца, a дзіця прыжылі. Як на мяне, старую, то гэто велькі грэх. Алыпаніца Квс. ПРЫИДЗЯ КО'ЗА ДА ВО'ЗА. Г.зн. прыйдзе час скарыцца. Прыйдзя коза да воза, ты яшчэ папросішсяў мяне. Альба Квас. ПРЫЙСЦГ НА ПА'МЯЦЬ. Успомніцца. Прыйшло на памяць, як з дзедом ездзілі канем на Пабяжыно па сено. Дорога далёка, а болота гэдыкаго я зроду ні бачыў: велькае, i дрыжыць под нагамі. Алыпаніца Квас. ПРЫЙСЦІ Ў ГО'ЛОЎ. Успомніць. Маці наказала купіць ліпок на мухі. А мне прышло гэто ў голоў, як з Косова дахаты ішоў. Hi буду ж варочацца назад. Заполле Кос. ПРЫКІ'ДВАЦЦА ДУРАЧКО М. Хітраваць. Бачыш, прыкідваяцца дурачком: "Я здароўя ні маю, ні рабіў на камбайні зроду ". Нябось, дзе лягчэй i плацяць добра, то ён здоровы. А на камбайні ад цямна да цямна рабіць трэба. Квасевічы Квас. ПРЫКЛАДА 'ЦЬ (ПРЫКЛА'СЦІ) РУ'КІ. 1. Дапамагчы. У бальніцы ляжала, а ўжэ старая, не здужая за сабою пахадзіць. То санітарачка маладая прыклала рукі, за ею ўхаджвала. г.Косава. 2. Прыкласці намаганні. Каб што выросло ў агародзе на градзе, то трэба рукі прыкласці. Размеркі Стайк. ПРЫКЛАДА 'ЦЬ (ПРЫКЛА 'СЦІ) РУ'КУ. Прыняць удзел. Аштрафавалі майго зяця, шчо прыцэп дроў прывёз. I ты, кум, да гэтаго руку прыклаў, за сведку пайшоў. На добры лад, то сказаў бы: ні бачыў нічого. Гошчава Стайк. ПРЫКУСГЦЬ ЯЗЫ'КА. Прамаўчаць. Прыкусі язы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыкідвацца, прьгйдзя, языка
10 👁
 ◀  / 310  ▶