Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ПАЙСЦГ НА ТОЙ СВЕТ. Памерці. Мой швагер маладым на той свет пайшоў. Старэйшы хлопчык ано ў шосты клас хадзіў. То я ўсё памагаў сястрэ па гаспадарцы: i сено, i дрова прывозіў. Размерю Стайк. ПАЙСЦГ НА ЯГО' (НА Я Е) РУ'КУ. Падтрымаць. Я яго сабе за сведкуўзяў, а ён пайшоў на яго руку. Гошчава Стайк. ПАЙСЦГ ПА КРЫВО'Й СЦЕ'ЖЦЫ. Жыць не па сумленні. Харошы хлопяц быў, пакуль па кривой сцежцы ні пайшоў Ажно да цюрмы дажыўся. Вярнуўся адтуль, то ні адна дзеўчына з ім i гаварыць ні схацела. г.Івацэвічы. ПАЙСЦГ ПА РУКА'Х. Згуляцца, часта мяняць кавалераў (пра дзяўчыну). Бяда мацяры, калі дачка na руках пойдзя. г.Івацэвічы. ПАЙСЦГ РУКО'Ю. Шанцаваць. Угаспадарцы лад i парадок, у хляве водзіцца i плодзіцца, кажуць, пайшло рукою. Хрышчонавічы Квас. ПАЙСЦГ ЎГО'РУ БЕЗ ВЯРО'ЎКІ. Так пажартуюць з таго, хто неспадзявана выбіўся ў начальнікі. Бач ты, Міхасёў хлопяц пайшоў угору без вяроўкі. Заполле Кос. ПАЙСЦГ Ў ЛЮ'ДЗІ. Пакінуць родную хату ў пошуках куска хлеба. Прыехалі з бежанства з Pacii—бяднота страшная, есці німа чаго. Ды пайшлі з сястрою ў людзі: яна дзяцей у Сіняўцы няньчыла, а я кароў пасвіў. Заполле Кос. ПАЙСЦГ Ў МАГГЛУ. Памерці. Без пары ў магілу пайшоў чалавек. Яшчэ летом сено касіў у Віжджарах. Бялавічы Кос. ПАЙСЦГ Ў НАЙМЫ'. Наняцца. Што ў калхозі плацілі? Ніц. То стараліся пайсці ў наймы: у косаўскіх мяшчан картоплі ўсю восянь капалі. Заполле Кос. ПАЙСЦГ Ў ПРЫ'МЫ. Пасля вяселля пайсці жыць у сям'ю жонкі. Даўней у примы за багаццем ішлі. Зямлі много, а дачка брыдкая, то бралі ў примы якого бедна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крывой, прымы, сямю, ўгору
14 👁
 ◀  / 310  ▶