Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
HI CJIO'BA HI ПАЎСЛО ВА. Маўчаць, нічога не гаварыць. Разом з Маняю ў аўтобусі exemi. I ні слова ні паўслова заўсю дарогу. Чаго яна на мяне засярдзілася? Кушняры Падст. HI СЛУ'ХУ HI ДУ ХУ. Адсутнасць звестак. Як пае 'хоў сусед на заробкі год назад, то ні слуху ні духу. Сакоўцы Міл. HI СНОМ HI ДУХОМ. Зусім не ведаць. Прычапіўся брыгадзір: "Ты жывеш ля колхозного агарода, ты ведаяш, хто капусту пакраў". А я ні сном ні духом, мне німа калі глядзець на тую капусту - на рабоці ад цямна да цямна. Яглевічы Ягл. HI СТАЦЬ HI СЕ'СЦІ. Вельмі цесна. Людзей перад святамі ў электричку набіласё - ні стаць ні сесці. Няхачава Стайк. HI СТУЛЬ HI ССЮЛЬ. Невядома адкуль. Hi стуль ні ссюль хмара наплыла. Але, дзякаваць Богу, паспелі зграбці сено да дажджу. Була Міл. Ш ТО'Я Ш СЁЯ. Нешта паерэднае. Так сабе з віду чалавек: ні тоя ні сёя. Ні тоўсты - ні тонкі, ні высокі ні нізкі. A завуць Хведаром, Бялавічы Кос. HI ТУДЫ HI СЮДЫ'. Г.зн. цяжка абысціся. Я без мужика ні туды ні сюды. I засуня, i высуня, i патаўчэ. Чыгуны з свіньімі картоплямі ў печ. А ты npa шчо надумала? Алынаніца Квас. HI ЎЗАД HI ЎПЕ'РАД. Нікуды, ні ў адным з напрамкаў. Мне з табою, жонка, як з бараною ў лесі: ні ўзад ні ўперад. У горад пераязджаць ні хочаш. Пристала да гэтых свіней, а так ж ила б як барыня. Мілейкі Міл. HI Ў ЗУБ НАГОЮ. Нічога не ведаць, не разумець. Узяў сабе на комбайн за памочніка хлопца Івана Барсукового. А ён ніўзуб нагою, ніц ніразбіраяццаў тэхніцы. Здаецца, i вучылішча скончыў. Намучыўся з ім, усё самому прышлося глядзець. Любішчыцы Люб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cjioba
14 👁
 ◀  / 310  ▶