Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
HI БЭ HI МЭ HI КУКАРЭ'КУ. Нічога не ведаць, не разумець. Хлопяц у цябе, Іван, ні бэ ні мэ ні кукарэку. Дацягнуць вучыцяля da дзявяці класоў, палучыць ацястат ды адпраўляй яго на трактарыста вучыцца. Квасевічы Квас. HI БЯЛЬМЕ'СА. Нічога не ведаць, не разумець. Шапялявіш, дальбог, ні бяльмеса ні панімаю. Зубы табе трэба ўставіць. Була Міл. HI ВАЛА' HI КАНЯ'. Так скажуць пра беднага гаспадара i яго гаспадарку. 3 бежанства з Pacii прыехаліў дваццаць першом гаду. На голае место: ні вала ні каня. Усё трэба было нажываць. Заполле Кос. HI BO'KA HI БО'КА. Нічога не шкадаваць, не глядзець. Ляціць на машыні, ні глядзіць ні бока ні вока. Скруціць ён сабе голоў Папомніця маё слово. Заполле Кос. HI ГО'ЛКА Ў CE'HI (У СТАЖКУ'). Тое, што не застанецца незаўважаным, нязнойдзеным. Карова зпашы ні прыгала. Цёмно зараз, рано будзям шукаць. Ні голкаў сені, знойдзяцца. Хрышчонавічы Квас. НІ ДА БОГА Ш ДА ЛЮДЗЕЙ. Пахмуры, нелюдзімы чалавек. Твой прымак, Алена, ні да Бога ні да людзей такі маўмыга. I дзе ты яго знайшла? Алынаніца Квас. HI ДАРО'ГІ HI СЛЕДУ. Бездарожжа. Мяцеліца такая, што ні дарогі ні следу. Няхачава Стайк. Ш ДНЁМ Ш ЎНО'ЧЫ. Увесь час. Ш днём ніўночьі німа спакою: гудзяць i гудзяць машыны на гуліцы. Бусяж Міл. HI ДНЯ HI НО'ЧЫ HIMA'. Без спачыну, без перапынку ў працы. Такія шалапутныя зараз маладыя. Усё легко хочуць пражыць. А гэто - гу каго ён удаўся? Hi дня ні ночы яму німа: усё нешто майструя, будуя, німа яму спакою. Заполле Кос. HI ДУМОЎ HI ГАДАЎ. Здарылася зусім нечаканае. Hi думоў ні гадаў - пісьмо з Амерыкі прыгало. Мой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

boka, cehi, бяльмеса, ўночы
11 👁
 ◀  / 310  ▶