ўмешвайся ў чужыя справы. Помні: сварыцца мужык з жонкаю - не лезь, не сунь носа ў чужое просо. Сами разбяруцца. А палезяш - ты найбольш вінаваты будзяш. Сярадава Жытл. НЕ СХО'ДЗЩЬ 3 ЯЗЫ КА. Часта гаворыцца. Пяць гадоў, як не жывуць разом, разышліся. А ўсё раўно любіць яго, не сходзіць з языка: "Мой Пеця да мой Пеця ". Любішчыцы Люб. НЕ ТУТ ТО БЫЛО'. Не атрымаць таго, на што разлічваў. Швагер мой хітры надто. Узяў дзялянку лесу, думоў зарабіць. Э, не тут то было, ні надто пабеглі да яго купляць. Задорого пытаў. г.Івацэвічы. НЕ ЎБЫЦЬ. Нічога не страціць. 3 цябе не ўбудзя, калі перапросіш яго, хай яго верх будзя. Галік Міл. НЕ Ў ГАЛАВЕ'. Не цікавіць, не турбуе. Ты мне пра сваіх кавалероў не расказвай. Мне любоў не ў галаве. Я думаю, як знайсці трактора да дроў з лесу прывязці. Рацкевічы Міл. НЕ Ў ГО'ЛАСЕ. Быць бяспраўным. У войну мужыкі не ў голосе: i немцам трэба было дагаджаць, i парцізанам. Заполле Кос. НЕ ЎКАЗ. Г.зн. нечыя патрабаванні можна не выконваць, ігнараваць. Ты мне неўказ, ты мной не командуй. Умяне мужык е ў хаці камандаваць. Яглевічы Ягл. НЕ Ў МЕ'РУ. Занадта, вельмі. Не ў меру спрытны ты. Надто шукаяш, як лёгкого хлеба здабыць. Глядзі, каб казённого не еў. Заполле Кос. НЕ ЎСЕ ДО'МА. Пра псіхічна нездаровага чалавека. Папаў у аварыю. Доўго лячыўся, але ўсё раўно ў яго неўсе дома. Алынаніца Квас. НЕ ЎСІХ ДУРНЫ'X ВАЙНА' ПАБРА'ЛА. Так жартам скажуць пра несур'ёзнага чалавека. Зша на дварэ, а ён наголо пастрыгся. Нездарма кажуць: неўсіх дурных война набрала. Заполле Кос. НЕ ХАЛАДЗГ ЯЗЫ'КА. Не кажы пустое. Не
Дадатковыя словы
голасе, дурныx, несурёзнага, пабрала, сходзщь
16 👁