na целі прабег. Алынаніца Квас. МА СЛО МАСЛЯНЕ 'ЙШАЕ, СА'ЛО САЛЬНЕ'ЙШАЕ. Так кажуць пра хвалька. У ягоўсё самае лепшае: i корова, i свіня, i куры па два яйца ў дзет нясуць. У яго масло маслянейшае, сало сальнейшае. Заполле Кос. МА СЛОМ (МЕ ДОМ) ПА СЭ'РЦЫ. Так кажуць, калі нечыя словы радуюць. Хваляць майго зяця, а мне гэто маслом па сэрцы. г.Косава. МАХА'ЦЬ ПАСЛЯ' БО'ЙКІ КУЛАКА'MI. Парада таму, хто стараецца апраўдацца пасля здарэння, падзеі. Пасля бойкі кулакамі не махаюць: што зрабілі, тое зрабілі, не трывож душу. г.Косава. МАХНУ'ЦЬ РУКО'Ю. Адступіцца, не звяртаць увагі. I крычаў, i біў нават, a ён хаваяцца na завуголлі i курыць. То я махнуў рукою. Хай лепяй на вачах курыць, а то яшчэ пажару наробіць. Квасевічы Квас. МАЎЧА'ЦЬ, ЯК ВАДЫ Ў POT НАБРА'ЎШЫ. Зацята, доўга (маўчаць). Нашто ты полез na тыя агуркі да дзядзька? Шчо, сваіх німа? Чаго маўчьіш, як вады ў pom набраўшы? Заполле Кос. МАЯ' ХА'ТА 3 КРА'Ю. Мяне гэта не датычыцца. Hi рабеця за мною зводы, ні ўвязвайця мяне ў сплетні, я нічого ні хану ведаць, знаць. Мая хата з краю. Старажоўшчына Кос. МЕ'ДОМ НАМА'ЗАНО. Toe, што прыцягвае. Цэлымі днямі прападаяш у Васілёвых. Табе там што, медом намазано? Старажоўшчына Кос. МЕ'РАЦЬ АДНО'Й МЕ'РКАЙ. Ацэньваць усіх ці ўсё аднолькава. Hi мерай усіх одной меркай. Як лес бывая ніроўны, так i людзі. Хрышчонавічы Квас. ME 'РАЦЬ НА АДЗІ 'H КАПЫ 'Л. Павярхоўна, нікога не выдзяляючы, ацэньваць людзей, іх справы. Людзі розныя, ні мерой усіх на адзін капыл. Ёдчыкі Квас. МЕ'СЦА НЕ ЗНАХО'ДЗІЦЬ. Хвалявацца, перажываць. Паехоў па рыбу i прапаў. Сцямнело i постояло, а
Дадатковыя словы
адной, знаходзіць, кулакаmi, махаць, махнуць, мераць, месца, сальнейшае
17 👁