Старонка 82
◀ / 274 ▶
з яго футбаліст добры будзя. Заполле Кос. ЖЫДОВАЧНІК м. бат. Лекавая расліна. Жыдовачнік сушаць, хто на печані хварэе. Заполле Кос. ЖЫЖАЛІ толькі мн. Сухажылле пад каленам. Дай яму па жыжалях, каб тры дні ў кутку плакаў, шкоднік гэты. Заполле Кос. ЖЫЖКА ж. бат. Жыгучка. Жыжка пякучая, усё дзяцей малых палохаюць ёю. Міхнавічы Стайк. Вузенькая чырвоная стужачка, якую завязваюць на шыю жывёле. Кажуць, каб урокаў жарабя ні баяласё, на шыю вешаюць жыжку. Быч. Стайк. перан. Рэзкая ў размове жанчына, вострая на язык. Во, жыжка, ні дасць і аказацца. Гошчава Стайк. ЖЫМРА, ЖЭМРА ж. і м. асудж. Буркля. Мая жонка такая жымра, што жыць німа як, запекая. Заполле Кос. ЖЫМРЫЦЬ, ЖЭМРЫЦЬ незак. Тое ж, што і жомрыць. Сціхні, ні жымры, куплю табе новыя боты. Заполле Кос. Звяглівы чалавек усім нідавольны, усё жэмрыць і жэмрыць. Размеркі Стайк. ЖЫРАВАЦЬ незак. асудж. Несумленна нажыць багацце, дастатак. Кладаўшчыком быў у калхозі, ужэ пяты год на пенсіі, але і зараз жыруя. Заполле Кос. ЖЫРКІ прым. Непераборлівы ў ядзе. Жыркая карова, што ні дай, з'есць. Ёдчыкі Квас. ЖЫПЕРНІК м. пагардл. Скупы, сквапны чалавек. Гэты жыпернік так ніц і не нажыў, а ўсё шкадаваў сабе: і паесці, і папіць, і адзець. Заполле Кос. ЖЭРОМСКІ м. насм. Абжора. Не ведаю, можа, дзе і жыў даўней Жэромскі, які много еў, але ў нас на абжору кажуць жэромскі. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 274 ▶