Піць. Цэлы дзень адно малако дундзіць, больш ні хоча нічого есці. Хадоркі Кос.
ДУНДУК м. груб. Пусты, неразумны чалавек. І як я жыву з такім дундуком, сама не ведаю. г. Косава.
ДУНУЦЬ зак. экспр. Уцячы, схавацца. Хацеў спытаць у злодзея, нашчо той бярэ мае дрова, убачыў мяне, то як дунуў, толькі кусты трашчалі. Бялавічы Кос.
ДУЎНЕЙ прысл. Даўней. Як мне Мікалай Клемасоў казаў:" Дуўней много рабілі і кепско елі, а некія вясёлыя былі, у небо глядзелі, а зара мало робяць, добра ядуць, а ўсё панурыя, у землю глядзяць". Заполле Кос.
ДУХ м. Цяпло. Прыкрый комін, а то ўвесь дух выйдзя. Корачын Жытл.
ДЫМАРЫК м. перан. Дзіцячая шапачка. Дымарык шылі дзецям, з адным рогам пасярэдзіне. Альшаніца Квас.
ДЫМКА ж. Прадымленая цыбуля. Цыбулю садзяць толькі дымкай, а то ў стралкі пайдзя. Яблонка Жытл.
ДЫМІЦЬ незак. Выграваць (пра цыбулю, бульбу). Павесіла цыбулю на печ, хай дыміцца. Быч Стайк.
ДЫХЛА мн. Сонечнае спляценне. Як даўся дыхламі, ажно духі забіло. Гічыцы Ягл. вет. Падуздышша, упадзіны ў каровы каля клубоў. Галодныя каровы з пашы прышлі: дыхла апалыя. Хадакі Жытл.
ДЫХТ м. Гонар. У яго дыхту много, ні падступіцца. Альшаніца Квас. Дыхт, гонар маладому: пасе качкі каля дому. Скураты Квас.
ДЫХЦЕЦЬ незак. экспр. Дыхаць. Дыхцець німа чым: такая парнасць. Альшаніца Квас.
ДЫШАЛЬ м. Падоўжаны брусок, прымацаваны да сярэдзіны падоска ў перадку пры парнай запрэжцы. Заполле Кос.
78 👁