Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ДАКУМЕ'КАЦЬ зак. Дадумаць, дапетрыць. Жонка купіла сепаратора малако пераганяць, то ледзьві дакумекаў, шчо да чаго. Аляксейкі Стайк. ДАЛЕ'ЦЕЦЬ зак. экспр. Дабегчы, паспець. На гэты раз i я далецела: такія файныя боцікі купіла. Дубітава Міл. ДАЛІКА'ТНЕ прысл. Асцярожна. Далікатне трэба. Заполле Кос. ДАЛІ'НКА ж. Ямачка пад грудзьмі. Myci, нешчо кепскае з'ела: натто ў далінцы баліць. Даргужы Міл. ДАЛЯ'Р м. Долар. Яе за даляры замуж узялі, а так ссівела б. Була Міл. ДАПАДНЫ' прым. Прабіўны. Добра, як у цябе мужык дападны, я сваім нідзе ні падапруся, як гнілое дзераво. Заполле Кос. ДАРАБЛЯ'ЦЬ незак. Рабіць абы-што, вытвараць. Сын перастаў слухаць бацькоў, дарабляе нівядома шчо. Бусяж Міл. ДАРЭ'СЦІЦЬ зак. Даламаць, дабіць. Дарэсціў-такі лыжы, а на новыя грошай німа. Бялавічы Стайк. ДАСТА'ЦЬ зак. перан. Купіць. Гэто зараз пачалі купляць, a нядаўноўсёпа блату даставалі. Гошчава Стайк. ДАСЦГБНЫ прым. Прабіўны, бойкі, хваткі. Андрэй натто дасцібны: кругом ён першы, усюды дабяжыць. Заполле Кос. ДАТО'КНУЦЬ зак. Дабегчы, дапасці да чаго-небудзь. Датокнула ія: цэлы кош маладзенькіх баравікоўуЗелямоху нарэзала. Альшаніца Квас. ДАТУЛГЦЦА зак. Дакрануцца, даткнуцца. Датулілася дагалавы, a ўяго гарачка. Гладышы Міл. ДАТЫ'КІ мн. 7. ткац. Палачкі, на якія прывязваюць аснову, каб даткаць яе канцы. Да датыкоў чапляюць основу. Альшаніца Квас. 2. ткац. Канцы асновы, якія адразаюцца пасля датыкання кроснаў. Трэба адрэзаць датыкі. Заполле Кос. ДАЎБЕ'ШКА м. перан. груб. Някемлівы чалавек. - Алеж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баравікоўўзелямоху, дакумекаць, далецець, далінка, дарабляць, дарэсціць, дастаць, датокнуць, даўбешка, зела
5 👁
 ◀  / 274  ▶