ГАМАТНЫ прым. Завялікі, прасторны (пра вопратку). Купіў пальто, гаматное мне. Заполле Кос.
ГАМОН м. экспр. Смерць, канцы. Паймаў ён мяне аднаго. "Тут, - кажа, - і гамон табе будзя." Моцно напалохоў мяне. Уласаўцы Жытл.
ГАМТАЦЬ незак. Камячыць. Не гамтай сукенкі, ты ж у людзі ідзеш. Панкі Люб.
ГАНАВІЦЫ толькі мн. Нагавіцы. Купіла бацьку кортавыя ганавіцы на работу хадзіць. Хадакі Жытл.
ГАНАРОВЫ прым. Ганарлівы, задавасты. Нявестка ў Надзі ганарова. Аўсто Стайк.
ГАНІЦЬ незак. Гнаць, пасвіць (жывёлу). Гані цяля на луг, хай паходзіць. Галік Міл.
ГАНУЧА ж. 1. Ануча. Дзе мае ганучы? Можа, ты абуў? Грыўда Міл. 2. Рваная паношаная рэч для мыцця падлогі. Мыць падлогу бяры вельку ганучу. Галынка Міл.
ГАНУЧКА ж. памянш. да г а н у ч а 2. Ганучкай пратры шыбу ў акне. Гошчава Стайк.
ГАНУЧНІК м. Чалавек, які збірае старое рыззё, анучнік. Ганучнік ездзіць, можа, батарэйкі да ліхтарыка е. Даргужы Міл.
ГАПКА ж. Прарэх у адзенні для гузіка. Мода цяпер стала: у каптане адна гапка, на адзін гузік зашпільваюцца. Заполле Кос.
ГАПЛІК м. Металічны кручок у адзенні, аплік. Салдацкія шынялі на гаплікі зашпільваюцца. Альшаніца Квас.
ГАРА ж. 1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго-н. Гара чутна, мусі, дзеці пакрышкі палілі. Дубітава Міл. 2. перан. Гарэлка. Не пі гэтае гары, то і галава ні будзя трашчаць. Куляшы Квас.
ГАРАБЕЙ м. Верабей. Гараб'е на вінаград напалі, ні аджануся. Кушняры Падст.
ГАРАБІНА ж. Арабіна. Е такая прыкмета: ядрона гарабіна – снежная зіма будзя. Заполле Кос.
ГАРБУЗЕННЕ н. Гарбузнік. Гарбузенне коляцца,
73 👁