Старонка 57
◀ / 274 ▶
мяне: усё галітар ды галітар. Заполле Кос. ГАЛОЎКА ж. ткац. Драўляны вінт, які рэгулюе нацяжэнне шнура ў калаўроце. Галоўку круціш і нацягваяш шнур. Заполле Кос. ГАЛУЗА ж. Галушка. Укінула круп у суп, а яны зліпліся ў галузу. Альшаніца Кос. ГАЛЬ ж. Палянка ў лесе, на якой можна было касіць сена. Даўней шукалі людзі, дзе ўкасіць сена, усе галі выкашвалі. Заполле Кос. ГАЛЫСТЫ прым. З вялікай колькасцю галін. Яблыня старая, галыстая. Аляксейкі Стайк. ГАЛЬКА ж. Жаночая сарочка з карункамі. Гальку шылі з белаго палатна, знізу кружава прышывалі, адзявалі на свята. Верашкі Квас. ГАЛЭНДЗІЦЬ незак. Тое ж, што і гавэндзіць 1, 2. 1. Галэндзіць, што сліна на язык прынясе. Квасевічы Квас. 2. Як той камар бзыіць над вухом, так і ён цэлы дзень галэндзіць, ні сціхая. Квасевічы Квас. ГАЛЭНДЗЯ н. зб. Галлё. Хадзіла ў лес, назбірала вязку сякого-такого галэндзя, у грубцы буду паліць. Альшаніца Квас. ГАЛЭПОМ прысл. 1. Галопам. Конь бяжыць галэпом. Куляшы Міл. 2. перан. Хутка, не трацячы часу. Галэпом ляці дахаты: у сваты да цябе прышлі. Размеркі Стайк. ГАЛЮНІКІ толькі мн. Галюцынацыя. Нап'ецца да свінячаго піску, то галюнікі здаюцца. Заполле Кос. ГАЛЯК м. Дзяркач, венік. Які даўней прыбор у хаце? Пяском пасыпляш на лаву да галяком падзярэш, да зямлю жоўценькім пясочком ссыплеш, вось і ўсё, і ўвесь прыбор. Жджэш ужэ, калі кавалеры прыдуць. Альшаніца Квас. ГАЛЯЦЬ незак. Лётаць, гойсаць. Цэлы дзень галяў па Косаві, а клею так і ні купіў. Размеркі Кос. ГАМАРЫ мн. Трубкі па канцах папярочнай пілы. У гамары забіваюцца калочкі-ручкі, і паехала пісаць губернія. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 274 ▶