Старонка 56
◀ / 274 ▶
капаць. Любішчыцы Люб. ГАКІ мн. Шыпы на падкове. Трэба падкову памяняць, бо гакі сцерліся. Заполле Кос. ГАКТАР м. Гектар. Далі мне, старой, цэлы гактар буракоў апалоць. Майск Любішч. ГАЛАВАТЫ прым. З вялікай галавой, галавасты. Паглядзі, які чалавек галаваты, яму і шапку да галавы цяжко дабраць. Альба Квас. ГАЛАДАМЕР м. і ж. экспр. Галота, басота. Чаму галадамер? Бо без работы сяджу. Бялавічы Кос. ГАЛАМ'Я ж. Сям'я, у якой многа малых дзяцей. І як гэту галам'ю пракарміць?! Квасевічы Квас. ГАЛАНКА ж. Печ для абагрэву, звычайна кафлёвая. Галанку перарабілі, кафлямі абклалі, каб харашэй было. Квасевічы Квас. ГАЛАС м. Крык, шум. Сварацца суседзі мае, галасу нарабілі не ўвесь грудок. Верашкі Квас. ГАЛАСНІК м. Разнавіднасць свістка. Звычайныя свісткі свішчуць прарэзліва, а галаснікі басавіта. г.Косава. ГАЛАЎНЯ ж. экспр. Галава. Галаўня ў цябе! Чым ты раней думаў, калі прадаваў такую карову ды за такія грошы? Падстарынь Падст. ГАЛАЎНЯ ж. Бязрогая карова. Без рог і карова на карову ні пахожа, кажуць на яе галаўня. Халап'я Падст. ГАЛАЎНЯ ж. бат. Спарыння. Галаўня ў жыці, у коласі. Зыбайлы Жытл. ГАЛАШЧОКА ж. 1. Мерзлая зямля, без снегу. Снегу яшчэ німа, а зямля мерзлая, кажуць, замерзла зямля на галашчоку. Альшаніца Квас. 2. Восеньская галалёдзіца, калі і снегу яшчэ няма. Галашчока на дварэ, ледзь прыйшла, слізко. Заполле Кос. ГАЛЁПА ж. груб. Худая, высокая дзяўчына. Галёпа пайшла, ёй ано чэрві з яблынь абіраць. Альшаніца Кос. ГАЛІТАР ж. і м. абразл. Бедны чалавек. Як я прыйшла ў мужыкову хату, то свякроў і слова другого ні знала да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 274 ▶