Старонка 45
◀ / 274 ▶
ніці. Альшаніца Квас. ВІЎКАЦЬ незак. Выбрыкваць (пра каня). Конік у мяне малады, сыцянькі, паша добрая, яно віўкая. Руда Падст. ВІХЛЯ ж. груб. Легкадумная дзяўчына. Цяжко мне з дачкою, ужэ дваццаць год, а ў галаве ніц німа – віхля. Сакоўцы Міл. ВІШАР, ВІШАР м. Не скошаная да марозу трава. Вішар зімою косяць, па лёдзі, хто сена не нарабіў. Заполле Кос. Вішаром падсцілалі ў хляве. Бялавічы Кос. ВОБМАЛЬ прысл. Малавата. Сена вобмаль, каб хоць хапіло да Благавешча. Заполле Кос. ВОБРЫЦЬ ж. Аброць. Новую вобрыць купіў на каня. Сенькавічы Падст. ВОБУЙ м. Абутак. Вобуй даўней бераглі, бо ні было за шчо купіць. Скураты Квас. ВОБШЫЎКА ж. крав. Аблямоўка на поясе ў штанах, спадніцы. Вобшыўку з ганавіц на шыю карові чаплялі, каб урокоў ні баялася. Альшаніца Квас. Мышыныя вочы выпорвалі, ушывалі ў вобшыўку і вешалі на шыю карові. Гэто каб урокоў не баялася. Була Міл. ВОГІР м. 1. Жарабец. Мой сусед вогіра трымая, у хамут ні запрагая. Заполле Кос. 2. перан. насмешл. Ганарлівец. Іван ходзіць вогіром па клубі. Квасевічы Квас. ВОГНІК м. мед. Болькі на твары. Дзе балячка, а пастаіш ля агню, то пячэ, чырвоно, кажуць тады: вогнік прыпаў. Заполле Кос. Мая баба вогнік лячыла, усё глёўём каля балячкі тыцала. Зыбайлы Жытл. ВОГНІСКО н. Месца, дзе быў касцёр. Нехто кастра паліў, вогніско яшчэ цёплае. Старажоўшчына Кос. Дзе было вогніско, там доўго трава не расце. Боркі Паст. ВОЗДЗЯКА прысл. Вось тут. Дзе вядро? Воздзяка паставіла і ўжэ німа. Скураты Квас. ВОКІЦЬ ж. Непагадзь, слата. Вясна ўжэ, а тут снег пайшоў. Кажуць, гэто вокіць на буслоў, на шпакоў. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 274 ▶