заганяюць рыбу ў рыбалоўную снасць. Бяры боўт і лезь у рэчку, а я сачка буду трымаць. Грыўда Міл.
БОЦІКІ мн. бат. Аканіт. Боцікі цвітуць розным цветом: і жоўтым, і сінім, і фіялетавым. Заполле Кос.
БОЦМАН м. кулін. Бульбяны аладак, начынены мясам. Як госці ў хату, мая жонка боцманы пячэ: натто ёй боцманы ўдаюцца. Альшаніца Квас.
БРАМА ж. абрад. Урачыстая арка, якая будуецца ў час вяселля. На вяселлі каля хаты маладой у варотах ставяць дзве бярозкі ці елкі і звязваюць вярхі. Гэто брама. Там маладых і дружыну віншуюць, падымаюць на ўра. Альшаніца Квас.
БРОД м. Сцежка, якая ў час дажджоў запаўнялася вадой, а ў пагоду высыхала. Зараз сухо, і бродом можно ісці. Жытлін Жытл. 2. Водмель. Трэба шукаць брод, каб пералезці канаву. Заполле Кос.
БРОІЦЬ незак. экспр. Гаварыць лухту, плявузгаць. Броіш ты, чалавеча, абы-што. Што сліна да губы прынясе. Яглевічы Ягл.
БРОХАЦЬ незак. Валтузіцца ў вадзе, плёскаць. Перастань брохаць, пырскі ляцяць. Верашкі Квас.
БРУСЯНЕЦЬ незак. Рабіцца тугім, цвёрдым (пра вымя). Вымя ў каровы брусянея, трэба медом расцерці. Альшаніца Квас.
БРЫДА ж. Мяжа, лінія, граніца, якая раздзяляе адзін участак сенакосу ад другога. Спачатку брыду адбіваюць, тады косяць. Заполле Кос.
БРЫДЗЕЦЬ незак. Свярбець, гаіцца. Рана на руцэ зацягнулася, але ж натто брыдзіць. Галік Міл.
БРЫДКАСЦЬ ж. Сорам. Яму німа брыдкасці, яму плюй у вочы, ён скажа – дождж ідзе. Заполле Кос.
БРЫДОЦЦЕ м. ж. зневаж. Непрыгожы, няўклюдны чалавек. Нявесту здалёк прывёз. Ды такое брыдоцце! Але ж гарадская! Альшаніца Квас.
БРЫЗГОТЛІВО прысл. Сыра, мокра. Туман як ападая
78 👁