БАРАДА' ж. 1. а брад. Лапіна нязжатай збажыны. Як канчаюць жаць, то пакідаюць лапіну жыта - бараду. Полюць яе, кладуць у бараду хлеб, соль, свянцонай вадой пасвенцяць, пасля за тры разы сажнуць, сплятуць косу, зробяць снапок i паставяць у хаці на покуці. Альшаніца Квас. 2. ткац. Ніжняя частка кудзелі на прасніцы. Адкуль скубуць i цягнуць нітку з кудзелі, барадой называлі. Альшаніца Квас. 3. рыб. Зблытаная леска. Бараду цяжко распутаць. Яблонка Жытл. БАРАЗЁННЫ прым. Які ва ўпрэжцы ходзіць у баразне (вол, конь). Абы-які конь баразённым ні будзя. Панкі Люб. БАРА'Н м. ткац. Кола, якое не дазваляе навою круціцца. Баран - гэто калясцо на навоі, якое мацуецца такім чыном, каб навой не круціўся, каб тугі быў. Заполле Кос. БАРВГНЕЦ м. бат. Барвенак малы. На могліцах много барвінцуе. Альшаніца Квас. БАРКАНТ м. Паркан. Як баркант з яловых лап, ён сто год прастоіць. Альшаніца Квас. Баркант найдаўжэй пастаіць. Мілейкі Міл. БАРКАНЦІ'НА ж. Кол з паркана. Трэба гушчэй барканціны паплясці, каб куры нілазілі. Альшаніца Квас. БАРО'ДУЎКА ж. Ба родаўка. Як дуўней людзі ратаваліся ад бародуўкі? Абкруцяць яе ніткай, пасля раскруцяць тую нітку, завяжуць у гузельчык i закапаюць у зямлю. Нітка ў зямлі згіне-прападзя, прападзя i бародуўка. Альшаніца Квас. БАРХАН м. тэкст. Мультан. Пашыла сабе сукенку з бархану, хай будзя цёплая. Боркі Падст. БАРХАНО'ВЫ прым. Мультановы. Бархановая адзежына мякенькая, ноская. Квасевічы Квас. БА'РЫНЬКІ мн. бат. Ірга. 3 барынёк i варэнне вараць, i пірагі пякуць. Заполле Кос. БАСА'К м. Багор. Басакі даўней на сценах па хатах віселі на выпадок пожару. Верашкі Квас
Дадатковыя словы
барканціна, бархановы, барынькі
12 👁