Старонка 252
◀ / 274 ▶
шамрыць. Заполле Кос. ШАПА ж. Шафа. Мы трымалі святочнае адзенне ў сундуках, а багацейшыя ў шапі. Альшаніца Квас. ШАПКА ж. буд. Бервяно ў зрубе, якое зверху закрывала аконны праём. Паклалі шапку ў зруб. Любішчыцы Люб. буд. Адзін з урачыстых момантаў пры будаўніцтве дома. Пакладуць дзеравіну па вокнах, значыць, пакладуць шапку. Нясі, гаспадар, гарэлку. Любішчыцы Люб. Верхні сноп у мэндлі. Шапка ў мэндлі ўся мокрая ад расы. Мілейкі Міл. ШАПАЧКА ж. Зялёная абалонка, якая пакрывае арэх. Арэх, які не выспеў, увесь схаваны ў зялёнай шапачцы. Заполле Кос. ШАПТУР м. Шаптун, чараўнік. Мой бацько, бало, ніякім шаптурам ні верыў. Падстарынь Падст. ШАПТУХА ж. ткац. Слабка намотаныя ніткі. Напрала шпулю, а выйшла адна шаптуха. Альшаніца Квас. Мяккая галоўка капусты. Ні парасла капуста, адна шаптуха. Альшаніца Квас. ШАРАМЫГА м. груб. Валацуга. Столькі шарамыг у сяле развялося, рабіць ні хочуць, шукаюць адно, дзе выпіць. Бялавічы Кос. ШАРАЯ ГАДЗІНА ж. Час пасля заходу сонца да цемнаты. Памятаю, баба ўсё казкі нам расказвала ў шарую гадзіну, а тады ўжэ клаліся спаць. Заполле Кос. ШАРВАЛОК м. устар. Шарварак. На гэту шашу жвыр вазілі коньмі, людзі адбывалі шарвалок. Заполле Кос. ШАРО форма безас. Змрок, прыцемак. Шаро на дварэ, пара свет уключаць. Заполле Кос. ШАЎКАВІЦА ж. бат. Від водарасці. Шаўкавіца – водарасць такая, ёю абрастаюць сваі ў мастах. Заполле Кос. ШАХВАРАСТ м і ж. асудж. Чалавек, які не шануе адзення, абутку. Шахвараст, спрач пальто ў шкаф, хай ні валяяцца. Гошчава Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 274 ▶