Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
шамрыць. Заполле Кос. ША'ПА ж. Шафа. Мы трымалі святочнае адзенне ў сундуках, a багацейшыя ў шапі. Альшаніца Квас. ША'ПКА ж. 7. буд. Бервяно ў зрубе, якое зверху закрывала аконны праём. Паклалі шапку ў зруб. Любішчыцы Люб. 2. буд. Адзін з урачыстых момантаў пры будаўн i цтве дома. Пакладуць дзеравіну na вокнах, значыць, пакладуць шапку. Нясі, гаспадар, гарэлку. Любішчыцы Люб. 3. Верхні сноп у мэндлi. Шапкаў мэндліўся мокрая ад расы. Мілейкі Міл. ШАПАЧКА ж. Зялёная абалонка, якая пакрывае арэх. Арэх, які не выспеў, увесь схаваны ў зялёнай шапачцы. Заполле Кос. ШАПТУ'Р м. Шаптун, чараўнік. Мой бацько, бало, ніякім шаптурам ні верыў. Падстарынь Падст. ШАПТУХА' ж. 7. ткац. Слабка намотаныя ніткі. Напрала шпулю, a выйшла адна шаптуха. Альшаніца Квас. 2. Мяккая галоўка капусты. Hi парасла капуста, адна шаптуха. Альшаніца Квас. ШАРАМЫТА м. груб. Валацуга. Столькі шарамыг у сяле развялося, рабіць ніхочуць, шукаюць адно, дзе выпіць. Бялавічы Кос. ША'РАЯ ГАДЗГНА ж. Час пасля заходу сонца да цемнаты. Памятаю, баба ўсёказкі нам расказвалаў шарую гадзіну, а тадыўжэ клаліся спаць. Заполле Кос. ШАРВА'ЛОК м. устар. Шарварак. На гэту шашужвыр вазілі коньмі, людзі адбывалі шарвалок. Заполле Кос. ША'РО форма безас. Змрок, прыцемак. Шаро на дварэ, пара свет уключаць. Заполле Кос. ШАЎКАВІ'ЦА ж. бат. Від водарасці. Шаўкавіца водарасць такая, ёю абрастаюць сваіў мастах. Заполле Кос. ША'ХВАРАСТ м i ж. асудж. Чалавек, які не шануе адзення, абутку. Шахвараст, спрач пальто ў шкаф, хай ні валяяцца. Гошчава Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шарая
6 👁
 ◀  / 274  ▶