Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ч ЧАБО'РЫК м. бат. Набор. Варавы чаборык п'юць ад кашля. Бялавічы Кос. ЧА'ВІЦЬ незак. 1. Душыць, жаваць. Німа зубоў, то чаўлю moe яблыко дзёснамі. Заполле Кос. 2. Выціскаць, душыць. Бяры, чаві вінаград, будзям вінорабіць. Заполле Кос. ЧАПЕ'Ц м. Кішэчнае сала на тонкіх кішках. Чапец-сало на тонкіх кішках, а на тоўстых - уздор. Альшаніца Квас. ЧАПЕ'РЫЦЦА незак. Узбірацца, лезці ўгору. Адзін чалавек начаваў на сені. Ноч'ю чуя: нехто чаперыцца на стажок. А гэто мядзведзь. Заполле Кос. ЧАПЛЯЯ' ж. Чапяла. Чапляёю ставяць пятэльню ў печ, якаладкі пякуць. Альшаніца Квас. ЧАРАВА'ТЫ прым. 3 густымі пакручастымі валокнамі (пра дрэва). Чаравату бярозу цяжко калоць. Заполле Кос. ЧАРАДО'Ю прысл. Разам, супольна, талакой. Чарадою дыхутко рабіць. Альшаніца Квас. ЧАРАНО'К м. Дзяржанне. У нас чаранкі да вілоўрабяць з арэшніку, добрыя чаранкіяловыя. Яглевічы Ягл. ЧАРНАБЫ'ЛЬНІК м. бат. Палын звычайны. Перш чым картоплі ў яму сыпаць, кідаюць чарнабыльнік, каб мышы не заводзіліся. Заполле Кос. ЧАРНО'ЦЦЕ м. зневаж. Пра смуглага, чарнявага чалавека. Гэто чарноцце да таголіхоя, што цяжкожыць з ім. Кушняры Падст. ЧАРНЯ'К м. Сіняк. 3 яе чарнякі ні сходзяць: такі злы мужык, што рады німа. Бусяж Міл. ЧАРТАПАЛО'Х м. Пудзіла, страшыдла. Дзікіўкартоплі ўбіліся, чартапалохоў наставіў, але ці памогуць. Мілейкі Міл. ЧАСНЫ'К м. Часнок. Зімовы часныкза вясняны лепшы: большы. Яглевічы Ягл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ночю, пюць, чавіць, чараваты, чаранок
6 👁
 ◀  / 274  ▶