Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
захацеў: у мінюту міску капусты ўмянціў. Квасевічы Квас. УНГКНУЦЬ зак. Прывыкнуць, прызвычаіцца. Пайшоў я ў прымы ў гэтае сяло, хутко ўнік, знаю тут усіх ужэ. Падстарынь Падст. УНУ'КА ж. Унучка. Мая унука вучыцца за доктора. Верашкі Квас. УНУ'РЛІВЫ прым. Пануры, хмуры. Усё жыццёлвсніком прарабіў, то гэдыкі ўнурлівы. Яглевічы Ягл. УНЫ'ЛАСЦЬ ж. Спецыфічны пах на пачатку гніення. Слоіка з мясом адкрыла:уныласцю пахня. Альшаніца Квас. УНЫ'ЛЫ прым. Які пахне прэласцю, гніласцю, з душком". Я ні трымаю сало, мясо ў шклянках, я к некаторыя, мне moe сало ўнылае, пах нехарошы ад яго. Я сало i мясо трымаю ў кубельцы. Альшаніца Квас. УПА'ДЗІНА ж. Паніжэнне на полі, нізінка. У гэтай упадзіні веквада ні высыхая. Хрышчонавічы Квас. УПЕ'РУД прысл. Спачатку, перш. Калі ўперуд альха распусціцца, то будзя мокры год, а як бяроза, то сухі. Альшаніца Квас. УПЕ'РУЧ прысл. Тое ж, што i ў п е р у д. Упвруч яўлесі рабіла, на смольні, а зара ў колхоз хаджу. Воля Жытл. УПРАВУ'НОК м. Штодзённы клопат па гаспадарцы. Управунку много, господарка велькая. За полле Кос. УПРЫПУ'СТ прысл. Многа, уволю. Сена даюўпрыпуст, на поўную губу. За полле Кос. УПУСТАПА'Ш прысл. Пустапасам, без нагляду. Каравы сёні цэлы дзень упустапаш хадзілі: дзеці пасвілі, ні глядзелі. Альшаніца Квас. УПЫНГЦЬ зак. Адагнаць, адвярнуць ад шкоды. Упыні маю карову, ужыто пашла. Любішчыцы Люб. УРАБГЦЬ зак. Наслаць чары, сурочыць. Якурабілі мне, то папахадзіла na чмутарах, каб адгаварылі. Альшаніца Квас. УРА'З м. Хвароба жывата. Спалохаўся моцно, ураз прыпаў. Трэба ісці да шаптухі якое. Альшаніца Квас. Ураз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

унурлівы, уныласць, унылы, упадзіна, уперуд, уперуч, управунок, упрыпуст
2 👁
 ◀  / 274  ▶