Заполле Кос. УГРЭ'БАЦЬ незак. Зграбаць.Даўней пройдзяш баразну, а тады гной угрэбаяш грабляміў баразну. Заполле Кос. УГРЭ'БЦІ зак. Згрэбці. Трэба ісці, пагода стаіць, можа, якую капіцу сена i сам уграбу. Заполле Кос. УДАР м. этнагр. Месца, па якім ударылі, выцялі. Трэба схадзіць да Зосі, каб пагаварыла ад удару. Альшаніца Квас. УДВАЕ' прысл. Удвая. Ты ямузробіш добра, mo ён табе ўдвае. Альшаніца Квас. УДЗІВАВА'ЦЦА зак. Уразіцца, здзівіцца. Як вытраслі капалкаю картоплі, то ўдзіваваўся - горамі ляжаць. Альшаніца Квас. УДО'МА прысл. У доме, у хаце. Прыходзь узаўтры, я ўдома буду. Заполле Кос. УДУ'ХА ж. Астма. Німа як жыць: удуха мучыць. Альшаніца Квас. УЕ'ДЛІВЫ прым. Прыдзірлівы. Німа спасу: такі ўедлівы мой чалавек. Заполле Кос. УЖЫ 'ЦЬ зак. Пажыць у дастатку. Вера за сваім мужыком штоўжыла, тоўжыла. Квасевічы Квас. УЖЫ'ШЧА ж. Доўгая тоўстая вяроўка. Сено ўціскалі ўжышчай. Альшаніца Квас. У ЗАМО'К прысл. буд. У гладкі вугал. Кажуць у нас так: робяць гладкі вугал у замок у адзін палец, у два пальцы. Заполле Кос. УЗА'ЎТРЫ прысл. Заўтра. Узаўтры да Косова паеду. Альшаніца Кос. УЗВАРО'Т м. Месца ў канцы загона, дзе разварочваліся коньмі. Гарэш, то на ўзвароце добра трэба глядзець, каб коніў пастронкі нізапуталіся. Заполле Кос. УЗДО'Р м. Здор. Сала німа, але ўздор е, дацягням да свят, а там будзям калоць свіню. Куляшы Квас. УЗДУ'ХА ж. Багна, гіблае месца на балоце. Уздуха - дрыгва, там проходу німа ні чалавеку, ні скаціне патапленне. Альшаніца Квас
Дадатковыя словы
угрэбаць, угрэбці, удзівавацца, удома, уедлівы, ужышча, узварот, уздор
2 👁