бялізны. Зараз машынай мыюць, a даўней на тарцы аджымалі. Заполле Кос. ТАРПА' ж. 1. Торф. На тарпе ўсе расце: / картоплі, i буракі, i моркоў. Альшаніца Квас. 2. Торфабрыкет. Тарпы дзве тоны прывёз, на ўсю зіму будзя. Альшаніца Квас. ТАРПАТЫ'Н м. Шкіпінар, тарпатына. Тарпатыном націраюць грудзі ад кашлю. Даргужы Міл. ТАРФЯ'НІСКО н. Тарфянішча. Тарфяніско летом гарэло. Заполле Кос. ТАРЭ'НЧЫЦЬ незак. Цягнуць, валачы. Куды ты сумку тарэнчыш? Можа, да дачкі? Гошчава Стайк. ТАЎКЕ'НЯ ж. кулін. Toe ж, што i к а м я к. Люблю таўкеню,якупячэзапячэцца,усмажыцца. Квасевічы Квас. ТАЎСЦЕ'РАЗНЫ прым. павел. Таўшчэзны. Такі корань у баравіка быў таўсцеразны, зроду такого ні бачыў. Скураты Квас. ТАЎСЦЮ'ХА ж. бат. Таўстуха. Таўсцюхі тоўсценькія, чысценькія, марынаваныя смачныя. Заполле Кос. ТАХТА' ж. Такт, раўнамернае чаргаванне ўдараў. Як у тахту пападзеш, тоўтры цэпы малацілі. Альшаніца Квас. ТКА'ЛЯ ж. Жанчына, якая тчэ; ткачыха. Мая мама здатная ткаля была. Альшаніца Квас. ТКО'ЛЯ прысл. На ўсякі выпадак, наўгад. Хадзем тколя ўлес, мо маліна поспела. Гладышы Міл. ТО'НЯ ж. Затока. На рэчцы Грыўда е место, якое называяцца Марусіна тоня. Сенькавічы Падст. ТО'ЎСТА ж. Цяжарная. Кажуць, Таццяна ўжэ шостым тоўста. Руда Падст. ТРАЙКО' ліч. Трое. Слава Богу, трайко дзетах нажылі. Галынка Міл. ТРАЙЦЯ'К м. устар. Трэцяя частка надзела зямлі. За ёй у пасаг бацькі некалі далі трайцяк зямлі. Зараз гэто прыкладно шэсць гактароў. Сакоўцы Міл. ТРАЙЦЯ'ЧКА ж. Цялушка ў 3 гады. Добра, як цялушка трайцячкай пабегая:з яе добрая корова будзя. Рацкевічы Міл
Дадатковыя словы
тарэнчыць, таўкеня, таўсцюха
2 👁