СТА'ЎДУР м. i ж. абразл. Высокі чалавек. Hi дзеўка, а стаўдур, якяна сабежаніха дабярэ. Панкі Люб. СТАЎПЕ'Ц м. 1. Брусок у граблях, у які ўстаўляюцца зубы. Стаўпвц у граблях або бярозавы, або есянёвы. Аляксейкі Стайк. 2. Брусок у весніцах, веснічках. Аснова ў вешніцах, вешнічках складаецца з двух стаўпцоў i двух папярочок. Заполле Кос. СТАЦГВА ж. ткац. Аснова кроснаў; станіна. Бакавіныў кроснах - стацівы. Старажоўшчына Кос. СТАЯ'К м. Ніжняя частка ступы. Anopa, аснова ступы стаяк. Заполле Кос. СТО'РАЖ м. 1. Вартаўнік. Кажуць, у Германіі німа старажэй. Майск Люб. 2. ткац. Нітка на жалежным прутку ў сукале. Прыладзіш цэўку на пруток, насучат трохі ніток na ўсёй цэўцы, a тады ўжэ сторожа ніткамі мацуяш, каб цэўка нізлятала. Альшаніца Квас. СТРАХАПУ'ДЗІНА м. i ж. зневаж. Чалавек, знешні выгляд якога выклікае абурэнне, агіду; пудзіла. Гэта модніца на страхапудзіну подобна, яно яеўагарод гараб'ёў палохаць. Заполле Кос. СТРАХОВКА ж. этнагр. Дошчачка, якой раўняюць страху, як крыюць саломай. Саломаю даўней хаты крылі, тоўкожнаго страхоўка была. Аўсто Стайк. СТРАЧЫ'ЦЦА незак. Пзаваць. Як пачуюць каравы строка, не ўтрымаць на пашы, так строчацца, шукаючы ратунку. Заполле Кос. СТРОК м. заал. Авадзень. Строк, якпчала, але большы, надто яго каравы баяцца. Любішчыцы Люб. СТРУ ТА ж. 1. Багна, дрыгва. Стругі баяліся, каб ніўлезці. Заполле Кос. 2. Куп'істае мокрае балота. Правальваешсяў струзі: одной нагой ступаяш, а другую ледзьві выцягняш. Альшаніца Квас. 3. Дрыгвяністае балота сярод лесу. Пад Ворляю струга была, купіны велькія, вада стаяла, страшно было хадзіць. Бялавічы Кос. 4. Нізкае мокрае месца. Дзе моцно грузко, то гэто струга. Квасевічы Квас
Дадатковыя словы
гарабёў, купістае, стаўпец, стораж, страхапудзіна, страчыцца
5 👁