Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
РЭ'ДКІЯ толькі мн. Toe ж, што i рэдзікі. Сёні рэдкія варыла з гарохом. Альшаніца Квас. РЭ'ДЧЫКІ толькі мн. Toe ж,што i p э д з i к i. Картоплі ні ўрадзілі, салёнікоў ні зварыш, адны рэдчыкі i елі. Бялавічы Кос. РЭ'ЗАНІКІ м. Нялупленая бульба, парэзаная папалам. Калі картопяль вялікі, то каб хучэй зварыўся i прасалеў, рэжуць папалам. Іх так i называюць - рэзанікі. Размеркі Стайкі. РЭ'ЗГІНІ толькі мн. Рэзгіны. Рэзгінямі сено ад стажка насілі i давалі карові. Бусяж Міл. РЭ'ЙДАЛО м. Чалавек, які гаворыць бязглуздзіцу. Рэйдало, заціхні, боўжэ курыз цябе смяюцца. Падстарынь Падст. РЭ'ЙДАЦЬ незак. Гаварыць бязглуздзіцу, недарэчнае. Hi рэйдай, слухаць ні можно. Заполле Кос. РЭ'КА ж. Рака. У Хрышчонавічах за рэкаю ўжэ яно два чалавекіжывуць. Альшаніца Квас. РЭ'МЗІЦЬ незак. Жаласна плакаць. Рэмзіцьмойхлопчык цэлы дзень, баюся, каб нізахварэў Бялавічы Кос. РЭ'ПКА ж. анат. Мясістая частка хваста ў жывёлы. Молочная тая карова, у якой рэпка дастае ніжэй калена. Альшаніца Квас. РЭ'ХВА ж. 1. Жалезны абруч на калодцы ў коле. Рэхву набіваюць на калодку, каб нірассохлася. Гошчава Стайк. 2. Абручык, якім мацуюць заднюю частку воза да пярэдняй. Яккароваўдавіцца, то рэхву ўстаўляюць у рот, каб можно было залезцірукоюў горло. Альшаніца Квас. РЭ'ШТАЧКА ж. Тое ж, што i рэхва 1. / н/ бачыш, што рэштачка вісіць на amoci. Пчыцы Ягл. РЭ'ЦЕЗІ толькі мн. Старое, вынашанае адзенне. Што ты гэтыя рэцезі на сябе нацягаяш, іхужэ трэба ганучніку аддаць. Заполле Кос. РЭ'ЧАЧКАж. Невялікі ручай без назвы. Рэчачка былаў канцы Ясянёвой, там даўней / млын быў, было грузко. Усё хадзілілавіць в'юны туды. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вюны, рэзгіні, рэйдаць, рэчачкаж
4 👁
 ◀  / 274  ▶