Хрышчонавічы Квас.
АДСЕКАЦЦА зак. асудж. Пярэчыцца, агрызацца. Нямашака павагі да маці, на кожнае яе слова адсекаяцца. Галынка Міл.
АДТАДУРЫЦЦА зак. Адклеіцца, адстаць. Адтадурылісь шпалеры, трэба ўжэ новыя клеіць. Заполле Кос.
АДТАДУРЫЦЬ незак. Расчыніць, раскрыць. Адтадурыў дзверы, прыкрый, а то холад ідзе. Заполле Кос.
АДТАПТАЦЬ зак. Зрабіць слядамі мяжу. Адтапчы мне граду на цыбулю. Заполле Кос.
АДТАРАБАНІЦЬ зак. экспр. Набіць, адлупцаваць. Палез курэй красці, паймалі, то добра адтарабанілі. Заполле Кос. Хутка расказаць завучанае. Адтарабаніла вершык настаўніцы па пяцёрку. Альшаніца Квас.
АДТУЖЫНІЦЬ зак. Змяніць сваё становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы і вярнуцца пасля спынення гэтага ўздзеяння; спружыніць. Зачапіў быў галінку ў лесі, а яна так адтужыніла і ляснула па твары, ажно чырвоны пісяг застаўся. Заполле Кос.
АДТУХНУЦЬ зак. Прыйсці да нормы. Рука адтухла, можа, ні будзя ўжэ балець. Яблонка Жытл.
АДУРА ж. насм. Назола, тлум. Адура галавы твая гармоня. Бусяж Міл. Гэты целявізар – адура галавы. Зыбайлы Жытл.
АДШЛОПАЦЬ зак. экспр. Набіць, надаваць плескачоў. Залез у воду ў новых баціначках: добра адшлопала по мяккім месці. Заполле Кос.
АДЫСЦІ зак. Адсырэць, стаць вільготным (пра сена). Здаецца, сухое сено было, а пад вечар раса прыпала, то адышло. Бялавічы Кос.
АДЭРВАТЫ дзеепр. Адарваны. Адэрвата дошка ў плоці. Заполле Кос.
АД'ЯДА м. і ж. асудж. Чалавек, які непакоіць сваімі ўчынкамі, паводзінамі; назола. Ад'яда, дай спакойно
76 👁