Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
неабмалочанае збожжа. Пасярэдзіні ў гумне ток, a ў прыстаронок складалізбожжа. Старажоўшчына Кос. ПРЫСТО'Й м. Слуп у сцяне, шула, якая мацуе кароткія бярвенні. Дзякуючы гэтаму, можна ўзводзіць сцены любой даўжыні. Прыстоі ставілі з смалістаго дзерава. Заполле Кос. Калі хлява рабілі доўгаго, а дзераво было короткое, то ставілі прыстоі. Ёдчыкі Квас. ПРЫСТО'ЯЦЬ зок. Трошкі пастаяць, забавіцца. Трошкі прыстояла з суседкаю, малако i пабегло на пліце. Дубітава Міл. ПРЫ'СЦЕНОК/и. Адгароджаны куту гумне.Упрысценок ссыпалі згоніны, мякіну, пацяруху. Зімой запарвалі цэбра i давалі коню. Заполле Кос. ПРЫСЯБРЫ'ЦЦА зак. Паддобрыцца. Прысябрыўся да бабы, i тая купляяўсе смачнянькае яму. Хадоркі Кос. ПРЫТКНУ'ЦЦА зак. перан. Прысесці. Столькі людзей, што i прыткнуцца німа дзе. Заполле Кос. ПРЫТО'ЧОК м. буд. Кароткае бервяно ў вянцу зруба. Бывая, у зрубі ні хапая суцэльной дзеравіны ад вугла да вугла, то даточвалі прыточкамі. Заполле Кос. Як кладуць вянокузруб, а дзеравіны доўгае німа, то шукаюць прыточку. Харошча Міл. ПРЫ'ШВЫ мн. буд. этнагр. Віткі, якімі прывязваюць жэрдкі да лат. Прышвамі прывязваюць драбест да лат, калі крыюць саломаю стрэху. Заполле Кос. ПРЫШЧЫКНУ'ЦЬ зак. Прышчаміць, заціснуць. Прышчыкнуў пальца, аж кроў запяклася. Жамайдзякі Міл. ПРЫЯДА'ЦЦА незак. Надакучаць, страчваць смак (пра ежу). Хлеб не прыядаецца. Альшаніца Квас. ПРЭЙ м. бат. Пырнік. Як уваб'ецца прэй, то цяжко яго скасаваць. Заполле Кос. ПСО'ТА ж. Крывасосныя насякомыя. Псота вочы выядая. Заполле Кос. ПУГНУ'ЦЬ зак. экспр. Прагнаць, турнуць. Прыйшла сварыцца на мой надворок, то як пугнуў, яно пыл курэў, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыстой, прыстояць, прысценокіи, прысябрыцца, прыточок, прышвы, прышчыкнуць, прыядацца, пугнуць, увабецца
5 👁
 ◀  / 274  ▶