Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
яшчэ i начальнік над намі. Мілейкі Міл. ПРЫБУТЛЕЦЬ зак. Прыбуцвець. Доўго ляжало некарованае дзераво, то прыбутляло. Бусяж Міл. ПРЫВЫ'ЧЫЦЬ зак. Прынадзіць, прывучыць. Прывычыла карову да падноскі, то з пашы ўцякая. Міхнавічы Стайк. ПРЫ'ДАНАЕ н. абрад. Пасаг. Раней дзяўкі сваё прыданае ў куфрах трымалі. Бусяж Міл. ПРЫДБА'Ч м. іж. Дзіця, якое нарадзілася раней, чым праз дзевяць месяцаў пасля шлюбу. Смяяліся даўней: дзіця, якое нарадзілася хутко пасля вяселля, прыдбалі на прызбе - прыдбач, значыць. Заполле Кос. ПРЫЁ'МНЫ прым. Ветлівы, добразычлівы. Беларусьi прыёмныялюдзі. Няхачава Стайк. ПРЫЖЫЦЬ незак. Пражыць. Гарох трэба прыжыць i есці ад пякоткі. Быч. Стайк. ПРЫЗНАВА'ЦЬ незак. Лічыць блізкім, сваім. Міхась сусед мне, а я яго прызнаю за свайго, роднаго. Падстарынь Падст. ПРЫКЛІКАЦЬ зак. Даклікацца, дазваніцца. Ледзь прыклікала цябе, недзі, мусіць, далёко быў. Размеркі Стайк. ПРЫКЛЫ'БАЦЬ зак. Прыклыпаць. От, яшчэ сяк-так прыклыбаю хлеба ўзяць у магазін. Верашкі Квас. ПРЫЛАБУ'НІЦЬ зак. 7. экспр. Зачараваць, прывабіць. Ён цябе прылабуніць хоча, бо вельмі ласкаво паглядая. Рацкевічы Міл. 2. Утаіць, украсці. Прылабуніла гуся i маўчыць сабе. Верашкі Квас. ПРЫЛЯ'ПАЦЬ зак. экспр. Прыбіць абы-як, на скорую руку. Прыляпаў дошку трохі, трымаяцца. Руда Падст. ПРЫМА'НКА ж. Прынада. Паклала прыманку для шчуроў: ратунку німа. Сакоўцы Міл. ПРЫМА'ЦЬ I незак. Даць згоду на любоўнае спатканне. Чаго ты вяжашся да мяне, ідзі вун да Алены, яна ўсіх прымая. Галынка Міл. ПРЫМА'ЦЬ II незак. 1. Закупляць. Машына ездзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прывычыць, прызнаваць, прыклыбаць, прыляпаць, прыманка, прымаць
4 👁
 ◀  / 274  ▶