вырубка называяцца прасвятленнем. Заполле Кос. 2. мед. Рэнтген. Зараз кожны год машына прыязджая ў сяло, на прасвятленне ходзім. Заполле Кос.
ПРАСТРЭЛ м. Прамежак паміж зубоў. У каго прастрэл паміж зубамі, то той, кажуць, улюбчывы. Альшаніца Квас.
ПРАСЦЕЦКІ прым. Неганарысты, просты. Хоць настаўнік, але прасцецкі чалавек. Була Міл.
ПРАСЦЯК м. Непародзісты, звычайны. Я трымаю трусы прасцякі, а е яшчэ пуховыя. Азярцо Падст.
ПРАТАНУЦЬ зак. экспр. Прапасці, згінуць. Хай пратане такая жызня: кожнай капейцы жадны. Заполле Кос.
ПРАТАЦЬ незак. Прыбіраць, наводзіць парадак у хаце. Трэба хату пратаць: маяцца дачка з зяцём прыехаць. Альба Квас.
ПРАТУРЫЦЬ зак. экспр. Прагнаць. Пратурыла гэтаго лодыра і п'яніцу: сама буду жыць. Заполле Кос.
ПРАТЫРКАЦЬ зак. Правалэндацца, правалачыцца. Нешчо пратыркала цэлы дзень і хаты не апратала. Заполле Кос.
ПРАЎДЗІВІК м. бат. Баравік. Гэты год быў багаты на праўдзівікі. Зялёны Бор Стайк.
ПРАЎЗАК, ПРУЎЗАК м. Завязка, тонкая палоска матэрыі. Праўзак у халаці адарваўся, трэба прышыць. Аляксейкі Стайк. Бало, знімя маці фартуха і ўсё гэтымі пруўзукамі палохае. Альшаніца Квас.
ПРАХУКАЦЬ зак. экспр. Змарнаваць, страціць. Палучыў палучку і за тры дні прахукоў. Аўсто Стайк.
ПРАЦУДКІ толькі мн. Дзівосы. Працудкі, людзі добрыя, з надворка ровар прапаў. Куляшы Міл.
ПРАЦЯЖНЫ прым. Доўгі, зацяжны (пра дождж). Хмары ўсё небо завалаклі: будзя, мусі, працяжны дождж. Бараны Ягл.
ПРОДУХА ж. Прадушына, палонка. В'юны робяць сабе продухі ў балоці, у ямах зімой, каб дыхаць, каб дыхці цёплаго духу. Хадакі Жытл. Без продухі ў моцныя маразы
81 👁