Старонка 180
◀ / 274 ▶
Скураты Квас. 2. перан. Перапыніць, застаць (пра дождж). Пайшлі па ягады, але дождж перасцігнуў. Заполле Кос. ПЕРАТОЧЧЕ н. устар. Перагародка, якая аддзяляе ў гумне ток ад закутка, у які ссыпаюць адыходы ад малацення. Мякіну сыпалі ў закуток, за ператоч'я. Заполле Кос. ПЕРАЧНІК м. бат. Назва грыба. Перачнік можно знайсці, дзе ніжэй, у глыбокіх каляінах. Заполле Кос. ПЕРАЧЫНЯЦЬ незак. Парадкаваць, пластаваць (сена, салому). Гэто зараз сено на стажок кладуць навільнікамі, а даўней перачынялі і пярэчынкамі падавалі. Заполле Кос. Перачынялі сено граблямі, як падаваць на капіцу. І вілы былі спецыяльныя – двузубыя. Куляшы Міл. ПЕРШАЦЁЛКА ж. Карова, якая ацялілася першым целем. Першацёлка много малака ні дасць, бо яшчэ маладая. Бялавічы Кос. ПЕТРЫЦЬ незак. экспр. Разумець, кеміць. Маргаю табе, а ніц ні петрыш. Заполле Кос. ПЕТУШОК м. бат. Павуціннік чырвоны. Петушкі добрыя грыбы, але іх ні бяруць, бо мало хто зная. Заполле Кос. ПЕЎНЕ у знач. пабочн. слова. Мабыць, мусіць, відаць. Пеўне, і мне трэба паехаць у Косаво. Альшаніца Квас. ПЕЎНЫ прым. Супакоены, задаволены. Парэзоў, парубаў горбу дроў, цяпер і я пеўны. Заполле Кос. ПЕЧУРЫЦА ж. Жанчына, якая любіць паляжаць на печы. На старасці і я печурыцай стала. Альшаніца Квас. ПЕЧУРЫЦА ж. бат. Ядомы грыб. Печурыца надто пахожая на таўсцюху. Альшаніца Квас. ПЕШЧУГА ж. Пясчаная глеба. У нас зямля яшчэ Бог мілаваў, а ў Хрышчонавіч адна пешчуга. Альшаніца Квас. Соткі падавалі – адна пешчуга. Сакоўцы Міл. ПІВАКА м. Выпівака. Які з цябе півака, чарку вып'яш і п'яны. Верашкі Квас. ПІЗІ мн. экспр. Слёзы. Ну чаго ўжэ пізі папусціла?!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 274 ▶