ПАРТЫЗА'НІЦЬ незак. перан. Употай касіць на чужой сенажаці. Колхозной пайкі сена на карову ні хапая, то партызаняць людзі. Заполле Кос. ПАРТЫЗА'НКА ж. Дзяўчына, якая нарадзілася ў партызанскім сямейным лагеры. I трэба мне нарадзіцца ў войну: так партызанкай i памру. Заполле Кос. ПАРХА'ТЫ прым. абразл. Паршывы, карослівы. Якая з яе маці, шчо дзяцей ні абмыя:усе дзеці пархатыя. Заполле Кос. ПАРШУ'К м. Вяпрук, парсюк. Трэба паршука рабого купіць, кажуць, рабыя свіня вядуцца. Галенчыцы Ягл. ПАРЫ'ЛО н. бат. Вятроўнік вязалісты. Парыло расце na нізкіх мястах. Цвіце белым з жаўтаватым адценнем цветом. Парыло сушаць i п'юць як мачагоннае. Балавічы Кос. ПАРЫ'ЦЬ незак. безас. Вылучаць пар пад уздзеяннем цяпла. Кацёл парыць, значыць, картоплі свіням зварыліся. Панкі Люб. ПАРЭ'НЧЫНА ж. Парэнча. Парэнчына згніла, замяні. Була Міл. ПАРЭ'ПАЦЬ зак. Патрэскаць. Парэпалі пяты, баляць, бо боса хаджу. Квасевічы Квас. ПАРЭ'СЯТКО н. памянш. Парася. Парэсятко на базары купіла, хай качаяцца. Альшаніца Квас. ПА'СВІСКО н. Паша, выпас. У нас адразу за сялом пасвіско. Бялавічы Кос. ПАСВІСЦЁ'Л м. 1. Свісток. Дзед мне ўсё пасвісцёлы рабіў. Заполле Кос. 2. перан. Тонкі высокі юнак. Твой сын пасвісцёл, тонкі, высокі. Заполле Кос. ПАСЕ'КЧЫ зак. 1. Патрэскацца на ветры (пра рукі). Рукі ветром пасекло, баляць, трэба якой рады шукаць. Хрышчонавічы Квас. 2. Папсаваць, стачыць на сечку. Мыты пасеклі салому нанет. Заполле Кос. ПАСГЛЩЬ зак. Адужаць, перамагчы. У нас кажуць: "Дзе чорт не пасіліў, туды бабу паслаў". Кушняры Падст
Дадатковыя словы
партызаніць, парэпаць, пасекчы, пюць
6 👁