Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Стайк. ПАДЧАРО'ВІНА ж. Падчарэўе. 3 падчаровіны робяць рулеты. Кушняры Падст. ПАДШЧЫ'ТНІК м. Прычолак. Каб вада na сцяне ні сцякала, робяць падшчытнік. Альшаніца Квас. ПАДЫЙСЦГ зак. Падняцца, заняць больш высокае месца (пра ваду). Да картоплёў вада ў ямі падыйшла. Заполле Кос. ПАДЭ'СЦЬ ж. Падвох, падман. Гэдыку падэсць перажыў, ажно сэрцо забалело. Заполле Кос. ПАДЮ'ДЖВАЦЬ незак. Падкусваць, падсміхацца. Hi пад'юджвай, боўсе тваехітрыкі відны. Заполле Кос. ПАДЯ'ЗІК м. заал. Невялікі язь, пад'язак. Пад'язік клюе, як у якую пагоду. Размеркі Стайк. ПАД'ЯЛДЫКВАЦЬ незак.Toeж, што i пад'ю дж ваць. Сам любіць пад'ялдыкваць, a яго ні чапай. Заполле Кос. ПАЖАРЫ'СКО н. 1. Месца, дзе гарэў лес. Hi быў два годы на пажарыску, а зайшоў i ні пазнаў: маладняк пайшоў расці. Заполле Кос. 2. Пажарышча. Прыйшлі з войны на пажарыско - адны галавешкі ад хат убачылі. Боркі Падст. ПАЖО'РА ж. Месца на рэчцы, якое зімой не замярзае. Пажора - гэто место на рэчцы, дзе вада выходзіць з-пад лёду. Нават у самы велькі мороз тое место ні замярзая. Заполле Кос. ПАЗ м. Шрам, пісяг. У каровы паз на ўвесь бок, аж кроў паказалася. Альба Квас. ПАЗАГАНЯ'ЦЬ зак. Загнаць, заглушыць пустазеллем. Пазаганяло ўсе грады зельем, спасу німа. Куляшы Міл. ПАЗАГО'РВАЦЬ зак. Заараць, засыпаць. Пазагорвоў усе картоплі асыпаючы. Азярцо Падст. ПАЗАРНЬГ прым. Яркі, з прыгожымі ўзорамі (пра вытканае). Ідзем глядзець да цябе радзюшку. Кажуць, надто хорошая, позорная. Галік Міл. ПАЗА'ЎТРЫ прысл. Паслязаўтра. Пазаўтры свято вельке будзя - Благавешча. Кажуць, што ў гэты дзень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падчаровіна, падюджвай, падюджваць, падязак, падязік, падялдыкваць, пазаганяць, пазагорваць
3 👁
 ◀  / 274  ▶