Старонка 150
◀ / 274 ▶
НЕЗЛЮБІЦЬ зак. Адчуць непрыхільнасць, непрыязнасць да каго-, чаго-н. Незлюбіла цешча зяця з першага дня, гатоў дачку развясці. Гічыцы Ягл. НЕКАШ ж. Перастоеная, няскошаная трава. Бало, калхозы вясною некаш касілі, бо ні было чым карміць кароў. Заполле Кос. НЕМАЧ ж. Слабасць, бяссілле, хвароба. Каб цябе немач узяла, як я тваю курыцу забіла. Заполле Кос. НЕМЕРА ж. Балоцістая ўпадзіна ў непраходным лесе. У немеру было страшно зайсці: там дзікі купаліся ў твані. Заполле Кос. 2. перан. Брудная, неахайная жанчына. Немера сама і кругом яе беспарадок. Заполле Кос. 3. м. і ж. абразл. Вырадак, вылюдак. Нап'ецца гэта немера гарэлкі ды мучая бацькоў. Заполле Кос. НЕМЧЫК м. Маленькі складны ножык-самаробка. З немчыком па грыбы хадзілі, бралі з сабой у дарогу: ён маленькі, лёгенькі. Заполле Кос. НЕРАДЗЬ м. і ж. Пра ўсё, што не вырасла. Кармлю гэтае парася, а яно малое, благое, нерадзь. Заполле Кос. НЕСЛУХ м. Непаслухмянае дзіця. Такі неслух, што не давядзі Госпадзі: што хоча, тое робіць. Альшаніца Квас. НЕСМАЧ ж. Усё, што не мае смаку. Капуста - несмач, хоць вылівай свіням. Бялавічы Кос. Зялёныя яблыка, несмач, а ты іх цярэбіш. Хадоркі Кос. НЕСПАДЗЁВАНО прысл. Нечакана, неспадзявана. Неспадзёвано да мяне госці прыехалі, але было чым пачаставаць. Альшаніца Квас. НЕТРА ж. Непраходныя, глухія мясціны; гушчар. Нетра тут такая, што ні прайсці, ні праехаць. Заполле Кос. 2. перан. груб. Ненаедуха. О, гэта нетра за трох з'есць і будзя галодная. Заполле Кос. НЕХЛЮЯ ж. абразл. Неакуратная, неахайная жанчына. У гэтай нехлюі век ногі да калень заляпаны. Заполле Кос. НЕХРЫСЦЬ м. Нехрышчоны чалавек. Даўней надто дзеток маленькіх много памірало, што навет ні паспявалі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 274 ▶