Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
НЕЗЛЮБГЦЬ зак. Адчуць непрыхільнасць, непрыязнасць да каго-, чаго-н. Незлюбіла цешча зяця з першага дня, гатоўдачкуразвясці. Гічыцы Ягл. НЕ'КАШ ж. Перастоеная, няскошаная трава. Бало, колхозы вясною некаш касілі, бо ні было чым карміць кароў. Заполле Кос. НЕ'МАЧ ж. Слабасць, бяссілле, хвароба. Кабцябе немач узяла, якя тваю курыцу забіла. Заполле Кос. HE'MEPA ж. 1. Балоцістая ўпадзіна ў непраходным лесе. У немеру было страшно зайсці: там дзікі купаліся ў твані. Заполле Кос. 2. перан. Брудная, неахайная жанчына. Немера сама i кругом яе беспарадок. Заполле Кос. 3. м. i ж. абразл. Вырадак, вылюдак. Нап'ецца гэта немера гарэлкі ды мучая бацькоў. Заполле Кос. НЕ'МЧЫК м. Маленькі складны ножык-самаробка. 3 немчыком na грыбы хадзілі, бралі з сабой у дорогу: ён маленькі, лёгенькі. Заполле Кос. НЕ'РАДЗЬ м. / ж. Пра ўсё, што не вырасла. Кармлю гэтае парася, а яно малое, благое, нерадзь. Заполле Кос. НЕСЛУХ м. Непаслухмянае дзіця. Такі неслух, што не давядзі Госпадзі: штохоча, тоеробіць. Альшаніца Квас. НЕСМАЧ ж. Усё, што не мае смаку. Капуста - несмач, хоць вылівай свіням. Бялавічы Кос. Зялёныя яблыка, несмач, а ты іх цярэбіш. Хадоркі Кос. НЕСПАДЗЁ'ВАНО прысл. Нечакана, неспадзявана. Неспадзёвано да мяне госці прыехалі, але было чым пачаставаць. Альшаніца Квас. НЕТРА ж. 1. Непраходныя, глухія мясціны; гушчар. Нетра тут такая, што ні прайсці, ні праехаць. Заполле Кос. 2. перан. груб. Ненаедуха. О, гэта нетра за трох з'есць i будзя голодная. Заполле Кос. НЕХЛЮЯ' ж. абразл. Неакуратная, неахайная жанчына. У гэтай нехлюі век ногі да калень заляпаны. Заполле Кос. НЕ'ХРЫСЦЬ м. Нехрышчоны чалавек. Даўней надто дзеток маленькіх много памірало, што навет ні паспявалі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hemepa, зесць, напецца, нехрысць
4 👁
 ◀  / 274  ▶