Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
даражылі кожнай галоўкай, кожным зярнятком. Заполле Кос. HAHE'T прысл. Зусім, дарэшты. Твая нявестка як шчэпка стала, нанет высахла. Лазаўцы Міл. НАНЫТАЦЬ зак. Збіраць па адной ягадцы. Маліны мало гэты год, пайшла, то за цэлы дзень яно літроў пяць наныгала. Галынка Міл. НАПАПА' прысл. Вертыкальна, стойма. Шулку cnaчаткунапапа пастаў, а тады на плячо падымяш. Заполле Кос. НАПАРО'ЦЬ зак. Накапаць (пра бульбу). За цэлы дзень я адна яно тры мяшэчкі напарола: ніц німа картоплёў. Міхнавічы Стайк. НА'ПАТЫЧ прысл. Спатыкаючыся. Бачыш: ідзе напатыч дахаты, да жонкі, да дзяцей, гэто прыклад дзецям, п'яніца пракляты. Галік Міл. НАПЕРСТОК м. 1. Жалезны невялікі абручык, якім мацуецца каса да косся. От, галава, паехоў касіць, а наперстка пакінуў Няхачава Стайк. 2. Напарстак. Пучкі пасколваяш, наперсток адзень на палец. Падстарынь Падст. Адзяваюць наперсток на паляц, як трэба шыць, i папіхаюць голку ім. Верашкі Квас. НАПЕ'ШО прысл. Пяшком, пехатой. Даўней напешо хадзілі да Жырава ў манастыр. Була Міл. НАПЛЁ'ХАЦЬ зак. Разліць, наплюхаць. Ты больш наплёхала, чым намыла, подлога аж плыве. Размеркі Стайк. НАПЛЬГУ м. Густа сплеценыя водарасці, расліны. Трава, водарасці так у купу, у наплыў зб'юцца, што ажно восянью па вялікай вадзе адрываюцца ад берага / плывуць. Заполле Кос. НАПРА ЎДУ прысл. На самай справе, сапраўды. Hi верыш, напраўду кажу:знайшла ягады, яквішне. Рацкевічы Міл. НАПРО'ВЕСНІ прысл. На пачатку вясны. Напровесні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hahet, збюцца, напароць, напльгў, наплёхаць, пяніца
6 👁
 ◀  / 274  ▶