Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
з платамі. Падстарынь Падст. НА'ДТО, НА'ТТО прысл. Вельмі. Надто ты ўсё на свеці ведаяш. Размерю Стайк. Натто гэтым годом вішні ядроныя. Бялавічы Кос. НАДУНДЗЕ'ЦЬ зак. 1.экспр. Тое ж, што і н а д у н д ол i ц ь. Надундзеў цэлу лужу. Быч Стайк. 2. перан. Настроіць супраць каго-небудзь. Свякроў як надундзіць мужыку, то жыццяўхаці німа. Альшаніца Квас. НАДЬГБАЦЬ зак. Набрысці, напароцца, наткнуцца. Ужэ дахаты ідучы надыбала на апенькі, у момант кош нарэзала. Заполле Кос. НАЕ'ТЫ дзеепрым. Негалодны, сыты. Дзякуй, Вера, за запрашэнне: i наета, i напіта. Альшаніца Квас. НАЖАЛАПА'ЦЦА зак. 1. Многа выпіць. Нажалапаўся малака, глядзі, каб ні пашкодзіло. Заполле Кос. 2. экспр. Напіцца, быць п'яным. Нажалапаўся дармовай гарэлкі брыгадзір, на нагах ніўстоіць. Жамайдзякі Міл. НАЖА'РЫЦЬ зак. Напаліць печ. Ты сёні нажарыў печ, не падступіцца. Квасевічы Квас. НАЖМЯНГЦЬ зак. Натрудзіць, наверадзіць руку ў працы. Жыто жнучы, руку нажмяніла, аж апухла. Заполле Кос. НА ЖМЯНЯ'Х прысл. Зжатая, ляжыць горбачкамі (пра збажыну). Ячмень ляжыць на жмянях, naŭdy, трэба вязаць уснапы, падсохужэ. Альшаніца Квас. НА'ЗБІРКА ж. Невялікая пасудзіна (слоік, вядзерца, карзіначка), у якую збіраюць ягады. Назбіраяш назбірку, а тадыў велькае вядро ці карзінку сыпляш. Ёдчыкі Квас. НАЙДЗЁ'НІК м. i ж. Пазашлюбнае дзіця. Смяяліся з такіх дзяцей, казалі: найдзёнік - Божы дар. Заполле Кос. НА'ЙМЫ толькі мн. Найміцтва. Німа за шчо жыць, трэба ісці ў наймы. Квасевічы Квас. НАКАЛЭ'ШКАЦЬ зак. Размяшаць. Накалэшкала свіням зелья з мукою: хай ядуць. Харошча Міл. НАКЕ'ЎЗАЦЬ зак. Наквэцаць, намазаць. Пірог пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надундзець, наеты, нажалапацца, нажарыць, назбірка, накалэшкаць, накеўзаць, пяным
5 👁
 ◀  / 274  ▶