л ЛАБАВЕ'ШКА ж. экспр.. Вялікая галава. За тваёй лабавешкай ніц ні відно. Заполле Кос.
ЛАБАЗНЯ'К м. бат. Лабазнік. Корань лабазняка настайваюць на гарэлцы i п'юць, калі жывот баліць. Заполле Кос.
ЛАБАКГ мн. Гумавыя пасталы. Пасля войны абуўкі ні было, то лабакі насілі, з калёс ад самолёта вырэзвалі. Заполле Кос.
ЛАБА'НI м. Карова без рог. Засталася карова без рог, на такую корову кажуць лабан. Заполле Кос.
ЛАБА'НII м. Узгорак з пакатымі схіламі. Міхась хату сабе паставіў на лабану. Заполле Кос.
ЛАБЭШНІК м. павел. Лоб. Даўней трэба было, каб маладая на вяселлі плакала. А суседка мая, Барчыха, казалі, усё смяялася. То бацько драўлянай ложкаю па лабэшніку дачцэ пляснуў, кабслязу пусціла. Альшаніца Квас.
ЛА'ВАЧНІК м. устар. Прадавец. Даўней на магазін казалілаўка, а на прадаўца -лавачнік. Азярцо Падст.
ЛАВУ'ШКА ж. пчал. Прыстасаванне для прываблівання i лоўлі пчалінага рою. Лавушкі вешалі ў лесі на дзераво. Ятвезь Квас.
ЛА'ЙБА ж. Стары, развалены воз, машына. Доўго на гэтайлайбе ты не наездзіш. Альба Квас.
ЛАКО'МЫ прым. Прынадны, смачны. Лакомы кусок знойдзя куток. Заполле Кос.
ЛАКО'МЩА м i ж. Ласун. Мая малая такая лакоміца, толькі смачненькае ёй давай. Юкавічы Стайк.
ЛАКТА'ЦЬ незак. Хлябтаць (пра ката, сабаку). Падаю карову, налью ў баночку, кот бяжыць лактаць. Квасевічы Квас.
ЛАМАНУ'ЦЬI зак. экспр. Рвануць, уцячы. Ну, ён i ламануў, ніхто ні дагнаў. Квасевічы Квас
Дадатковыя словы
лавушка, лайба, лакомща, ламануць, пюць
8 👁